Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Вікісустрэчы/24

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У суботу 19 сьнежня а 14-й гадзіне на сядзібе «Фалянстара» адбудзецца сустрэча зь беларускімі мовазнаўцамі, укладальнікамі сучаснай нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу Вінцуком Вячоркам ды Зьмітром Саўкам.

Мінулі (нават праляцелі) 10 гадоў з часу выданьня збору правілаў беларускага клясычнага правапісу, якім карыстаецца беларуская Вікіпэдыя. Між тым у вікіпэдыстаў пэрыядычна паўстаюць пытаньні што да прыярытэтнасьці прымяненьня палажэньняў збору на практыцы, паколькі цяжка правесьці мяжу паміж нормай і традыцыйным ужываньнем у аўтарытэтных крыніцах. Ці надышоў час для «Беларускага клясычнага правапісу-2» і як цяпер ацэньваюць сваю працу стваральнікі? Якія маюць пляны? Што чакае «тарашкевіцу» надалей? Спадары Вінцук і Зьміцер гатовыя адказаць на вашыя пытаньні. Рыхтуйма і рыхтуймася!

Вядома ж, нельга не абмінуць сучасныя заняткі мовазнаўцаў, якія працуюць у беларускіх арганізацыях, што маюць зацікаўленасьць у разьвіцьці беларускай мовы ў неабсяжнай будучыні (Белсат, Асамблея НДА). Ёсьць магчымасьць наладзіць супрацоўніцтва зь імі ў кірунку разьвіцьця беларускай Вікіпэдыі. Дык запісваймася. -- Renessaince 18:21, 16 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

Па сканчэньні сустрэчы адбудзецца вікісустрэча абодвух беларускіх разьдзелаў з падвядзеньнем вынікаў гэтага і плянаваньнем дзеяньняў у наступным року. Арыентыровачны час пачатку — 17:00 (калі хто зьбіраецца прыйсьці толькі на агульную вікісустрэчу). Месца тое самае. -- Renessaince 04:14, 19 сьнежня 2015 (MSK)[адказаць]
  1. -- Renessaince
  2. --Liashko (гутаркі)
  3. --Глеб Бераставы (гутаркі) 09:14, 20 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]
  4. -- Alaksiej (гутаркі) 11:02, 4 сьнежня 2015 (MSK) (праз skype)[адказаць]
  5. --Mr. Spock абм, позна заўважыў, магчыма завітаю, бо цікава, калі не прагоніце былога ўдзельніка:)--178.172.187.9 19:40, 18 сьнежня 2015 (MSK)[адказаць]

Спадарства, прапаную пакідаць тут пытаньні, якія вас цікавяць, каб нашыя госьці маглі падрыхтаваць на іх адказы. -- Renessaince 23:16, 24 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

будет ли издан новый словарь? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся 37.17.4.46 (гутаркі · унёсак) 00:06, 25. november 2015‎.
Калі ласка, падрабязьней, які слоўнік вас цікавіць? Ці меўся на ўвазе новы збор правілаў клясычнага правапісу? -- Renessaince 00:36, 25 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]
словарь — это словарь, а не свод правил. предыдущий словарь языка газеты «Наша Нива» в ряде случаев не соответствует правилам, изданным в 2005 году. будет ли издан авторами словарь и если нет, то кто по их мнению может составить этот словарь. В частности интересует названия химических элементов, --37.17.4.46 00:58, 25 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]
Добрае пытаньне, дзякуй. -- Renessaince 11:21, 27 лістапада 2015 (MSK)[адказаць]

Накідаў крыху сваіх.

  1. Martin. У нас ужо засвоеная форма Марцін (Марцін Лютэр (Кінг)).
  2. Націскі ў славацкай/чэскай мовах — заўсёды на першы склад. Аднак доўгія гукі гучаць на слых даўжэй. Як пераносьміцем у беларускую мову?
  3. Michalovce. Міхалаўцэ/Міхалаўцы і як скланяць.
  4. Састаўныя імёны (Santiago Ramón y Cajal; Charles Louis Alphonse Laveran) — праз злучок?
  5. Падвойнае -лл- у італьянскай мове: льл ці ль? А ў галяндзкай? Willem
  6. Фрэдэрык / Фрыдэрык. Эдвард / Эдўард. Крысьціян / Хрысьціян.
  7. Заўважаў колькі разоў спрэчкі пра «хобіт/гобіт».
  8. Польская мова: націскі ці пераходзяць на перадапошні склад, калі утвараем прыметнікі (напрыклад, Санак — Сана/оцкі)?
  9. Прыстаўка Мак (McDonalds, McClintock)

-- Renessaince 23:10, 2 сьнежня 2015 (MSK)[адказаць]

Ад Мr. Spock, лірыка
  1. Ваша агульнае бачаньне разьвіццья клясычнага правапісу беларускай мовы, ці сьпеюць і ці патрэбныя ягоныя далейшыя рэформы, узамадзеяньне з афіцыйным правапісам (гэта паралельныя шляхі развіцьця правапісаў беларускай мовы альбо магчымае іх збліжэньне, умовы для гэтага)?
  2. Ці абмяркоўваецца ў мовазнаўчых колах пытаньне, хоць бы гіпатэтычны намер, аб увядзеньні адмысловых асобных літар для пазначэньня на пісьме дыграфаў беларускай мовы дж і, асабліва, дз? --178.172.187.9 19:57, 18 сьнежня 2015 (MSK)[адказаць]
Пытаньні 5; 8: ці варта прапаноўваць для вывучэньня мовазнаўцамі тое, што ўжо было замацавана паводле БКП-2005? Са свайго боку прапаноўваю пытаньне аб прынцыпах засваеньня ў БКП уласных назваў з цэлае нізкі моваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (карэйская, кітайская, японская — пакуль як найбольш істотныя). Па ўсёй бачнасьці, як паказвае досьвед (у прыватнасьці, інтэрнэт-СМІ), існуе нефармальная практыка беларусізацыі расейскіх нормаў (Пэкін, Хірасіма, Пусан, але не Бэйджынг, Хірашыма, Бусан), а як гэткае пытаньне можа быць разьвязанае з пункту гледжаньня мажлівых афіцыйных нормаў БКП ці іх дапаўненьня і ўвогуле, ці мае дастатковае значэньне? --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:39, 3 сьнежня 2015 (MSK)[адказаць]
П.5 апісаны ў п. 76—77 25 разьдзелу БКП, здымаю. А пра непераходны націск дзе? -- Renessaince 08:39, 5 сьнежня 2015 (MSK)[адказаць]
Перасоўваньне націску на перадапошні склад у любых пазыцыях пры зьмене слова — тыпова польская рыса (Киклевич, А.К. Польский язык. Мн., 2005. С. 40.), што і тлумачыць перасоўваньне накшталт San > Sanócki. У беларускую мову польскія рысы, вядома, не запазычваюцца, побач з чым БКП-2005 агаворвае самастойнае засваеньне іншамоўных словаў паводле правілаў беларускага словаўтварэньня (напрыклад гл.: частку ІІІ, р. 18:52, дзе бачым «Эўропа», але не «эўропейскі», а «эўрапейскі» , г.зн. аканьне). --Глеб Бераставы (гутаркі) 18:17, 13 сьнежня 2015 (MSK)[адказаць]

Скланеньне жаночых прозьвішчаў у БКП не рэглямэнтаванае (Камэта Чурумава — Герасіменкі). -- Renessaince 12:23, 13 сьнежня 2015 (MSK)[адказаць]

Камэнтары да пытаньняў сп.Renessaince (падкрэсьліваю: не адказ на іх, а маё ўласнае меркаваньне):
  • Да 1.: Хіба не існуе правіла, паводле якога ў прыватнасьці гук "т" у (зноў-такі, у прыватнасьці) у германскіх мовах не памякчаецца (як, напрклад Мартын Лютэр)?
  • Да 6.: Тут, мяркую, залежыць ад мовы арыгіналу: напрыклад, у данскай дакладна "Фрэдэрык", ці не? Таксама й Крыстыян (і зь цьвёрдым "Т").
  • І, дарэчы, маё пытаньне: хіба не было б слушней казаць "Данскі", замест "дацкі" — бо краіна, усё ж, ня "Дація" :) ?

Таму, шаноўныя калегі, папрашу вас данесьці да паважаных спадароў мовазнаўцаў і мае камэнтары й пытаньне. З павагай.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:00, 15 сьнежня 2015 (MSK)[адказаць]

Так, задамо. Калі маеце скайп — можам у суботу зладзіць анляйн-сустрэчу. -- Renessaince 20:06, 17 сьнежня 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякуй. Скайп маю, але, шчыра кажучы, трохі нечаканая прапанова — на заўтра маю іншыя пляны. Можа, іншым разам :)--Lesnas ättling (гутаркі) 20:18, 18 сьнежня 2015 (MSK)[адказаць]

Справаздача

[рэдагаваць крыніцу]

Прысутныя:

  1. Пэрспэктыва БКП?
Пакуль што разьвіваць шляхам кансультацыяў, моўных сустрэчаў (напр. pravapis.by), зьбіраць інфармацыю дзеля выдачы ў будучыні.
Граматыка — падрабязна ці ня трэба? Тут разыходжаньні ў поглядах.
«Зьвязда» вядзе рэй у нармалізацыі бел. мовы, як і «Белсат».
http://dobrapis.info/
Моўнік.
скланеньне -онімаў — пякучае пытаньне.
корпус павінен рабіцца.
новы правапіс павінен рабіцца.

Віктар Іўчанкаў(be) — ініцыятар і адзін з асноўных распрацоўшчыкаў праекта новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Кошчанка — мовазнаўца.

Капылоў — мовазнаўца. У тапанімічнай камісіі разам зь Лемцюговай.

  1. Ад нас пытаньні — ад мовазнаўцаў — адказы. Будуць зьмяшчаць як аўтарытэтныя крыніцы.
  2. Збліжэньне з афіцыйным правапісам?
Клясычны правапіс пранікае ў афіцыйны. Але яўны дыялёг немагчымы ў аглядны час («чыньнік Іўчанкава»).

Моўныя сустрэчы на «Свабодзе». Прапанова Асамблеі няўрадавых арганізацыяў: моўны стандарт — клясычны, некалькі тысячаў арганізацый розных кірункаў. У беларускай Вікіпэдыі слаба раскрытая тэматыка грамадзкага сэктару. Можна зладзіць віківышкалы для Асамблеі.

  1. Хімічныя элемэнты. У 1990-х было. Тэрміналагічная камісія пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. «Асноўныя паняцці і тэрміны неарганічнай хіміі (расійска-беларускі слоўнік)». Мн., 1997. БНТ састарэла (па хіміі IUPAC). Па біялёгіі — файна.
  1. Martin — традыцыйна асвоенае, таму Марцін. З польскай праз чэскую, таму -ці-. Новыя Martin-ы — ??? Mart Inn — Март Ін. Прыклад — лаціна.
  2. Jaromír Jagr. Каб не дурыць галавы, бярэм націск заўсёды на першы склад.
  3. Скланеньне Michalovce. Зьмяшаная парадыгма: наз. скл. Міхалаўцэ, але скланяем. У непразрыстых выпадках не скланяем. Што рабіць з польскімі? (Катавіцэ/ы). Няма адзінадушша, хутчэй -цэ.
  4. Украінскія найменьні на -ів? — выключэньне -оў. Львів — Львоў. ВКЛ — традыцыйныя назвы.
  5. Імёны праз злучок. В. Вячорка: Santiago Ramón y Cajal — праз злучок, калі y (арыентавацца на расейскую). Charles Louis Alphonse Laveran. З. Саўка: злучкі дапамагаюць скланяць. Santiago Ramón Cajal — таксама праз злучок. Уся справа ў прыдомку. Злучкі ставім, каб дапамагчы чытачу разабрацца, дзе імя, дзе прозьвішча. Нью-Ёрк, Лос-Анджэлес, Буэнас-Айрэс — таму што скланяем толькі апошнюю частку.
  6. Фрэдэрык / Фрыдэрык. Эдвард / Эдўард. Крыстыян / Хрыстыян. Розныя імёны.
  7. Хобіт/гобіт. Стаяць за «г».
  8. McDonalds, McClintock. Згоды няма.
  9. Карэйская, кітайская, японская. Гэта не расейская ці ангельская нормы, гэты сыстэмы транскрыпцыі з кітайскай. Саўка: маю іншую сыстэму. Закапаемся зусім. Напрыклад: Маў Цзэдун, Пэкін. «У — гэта у, а о — гэта о». Японская: Сікоку, Фудзіяма. У японскай мове няма націску наогул. Хіро́сіма — каб пакінуць японскае «о». Не глядзець на ангельскія напісаньні, лепей расейскія. Дз’ і ц’ у японскай — амаль як у нашай.
  10. Камэта Чурумава — Герасіменкі — трэба крыніца правіла. Прозьвішчы скланяюцца, як звычайныя словы беларускай мовы. Крыніца: Яўген Адамовіч, Ф. Янкоўскі.
  11. Безумоўна данскі (але ўжо моўная практыка). Дацкі — толькі ў расейскай з-за памылкі. Дарэчы, Швэдзія — швэдзкі.

Вікісустрэча па выніках 2015 року

[рэдагаваць крыніцу]

Справаздача.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць крыніцу]