Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава
Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава | |
Заснаваны | 1918—1919 |
---|---|
Дырэктар | Аляксандар Шантаровіч |
Тып | сярэдне-спэцыяльная НУ |
Адрас | Беларусь, Менск, вул. Пятруся Броўкі, 22 |
Геаграфічныя каардынаты | 53°54′42.9″ пн. ш. 27°36′2.8″ у. д. / 53.911917° пн. ш. 27.600778° у. д.Каардынаты: 53°54′42.9″ пн. ш. 27°36′2.8″ у. д. / 53.911917° пн. ш. 27.600778° у. д. |
Тэлефон | +375 17 290 09 21 |
Сайт | http://glebovka.by/ |
Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава |
Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава («Глебаўка»[1]) — сярэдне-спэцыяльная навучальная ўстанова Беларусі.
Вядзе сваю гісторыю ад 1918—1919 гадоў, калі ў Віцебску была створаная мастацкая школа на базе студыі беларускага мастака Юрыя Пэна. Пасьля аб’яўленьня набору ў школу, у яе запісалася 120 чалавек. У 1923 годзе школа была рэарганізаваная ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, а праз пэўны час тэхнікум быў перайменаваны ў вучэльню.
У 1941 годзе праца вучэльні была спыненая. Сваю дзейнасьць яна ўзнавіла 1 верасьня 1947 году ў Менску загадам Камітэту па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў СССР ад 1 жніўня 1947 г.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучэльня праводзіць адукацыю па наступных кірунках: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, скульптура, жывапіс, дызайн. Прыём ажыцьцяўляецца на дзённую форму атрыманьня адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі.
Выпускнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У розныя гады Менскую мастацкую вучэльню скончылі Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў, Іван Ахрэмчык, Віталь Цьвірко, Леў Лейтман, Людвіг Асецкі, Лявон Баразна, Лявон Вольскі , Сяргей Харэўскі , Яўген Кулік, Адам Глёбус, Тодар Кашкурэвіч, Міхал Анемпадыстаў, Алег Дземідовіч і іншыя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вольга Чайкоўская. Родам з «Глебаўкі» // Жырандоля. — 4 лютага 2012. — № 4 (133). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (рас.)