Перайсьці да зьместу

Дыегу Алвэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дыега Алвэс»)
Дыегу Алвэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1985(1985-06-24)[1][2][3] (40 гадоў)
Рост 188 см
Вага 83 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2007 Атлетыку Мінэйру 38 (0)
2007—2011 Альмэрыя 123 (0)
2011—2017 Валенсія 146 (0)
2017—2022 Фламэнгу 115 (0)
2023 Сэльта 0 (0)
Зборныя
2005 Бразылія (да 20)[d] 3 (3)
2011—2017 Бразылія 10 (0)

Дыегу Алвэс Карэйра (па-партугальску: Diego Alves Carreira; нар. 24 чэрвеня 1985 году, Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, які гуляў на пазыцыі брамніка.

Пачаў прафэсійную кар’еру ў «Атлетыку Мінэйру». У 2007 годзе перайшоў у гішпанскую «Альмэрыю», якая ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшла перад гэтым у Ля Лігу. Першапачаткова ён прайграваў месца ў аснове брамніку Давіду Кабэньнё, але затым стаў часьцяком гуляць у стартавым складзе й дапамог клюбу дасягнуць выніковага 8 месца.

Пасьля таго, як Кабэньнё перайшоў у склад «Раё Вальекана» ў жніўні 2008 году, Алвэс стаў асноўным брамнікам клюбу ў сэзоне 2008—2009 гадоў.

У 2011 годзе бразыльскі галкіпэр узьяднаўся са сваім былым настаўнікам Унаі Эмэры, заключыўшы кантракт з «Валенсіяй»[4]. За «лятучых мышэй» Дыегу дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, 13 верасьня 2011 году ён адыграў увесь матч супраць бэльгійскага «Генку»[5].

Алвэс быў абраны для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году ў Пэкіне, але ніводнага матчу гэтак і не згуляў; усе 5 матчаў браму абараняў Рэнан. 11 лістапада 2011 году Дыегу дэбютаваў у зборнай Бразыліі, ён адыграў «на нуль» у таварыскім матчы супраць зборнай Габону.

«Атлетыку Мінэйру»:

«Фламэнгу»:

Бразылія:

  1. Diego Alves // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. DIEGO alves carreira // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Diego Alves Carreira // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Максим Боев. Официально: Диего Алвес стал игроком «Валенсии». Euro-football.ru (20 Мая 2011)
  5. Генк (Генк, Бельгия) 0:0 Валенсия (Валенсия, Испания). championat.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]