Маніпуляваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Маніпуляваньне (па-лацінску: manipulus — «жменя») — грамадзкі ўплыў праз падступства, падман або злоўжываньне дзеля зьмены ўспрыманьня або паводзінаў іншых.

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ажыцьцяўленьне прадугледжвае:

  • утойваньне нападніцкіх намера і паводзінаў;
  • веданьне ўразьлівасьці ахвяры;
  • адсутнасьць ваганьняў пры шкодніцтве супраць ахвяры.

Спосабы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вылучаюць наступны шэраг спосабаў:

  • хлусьня: падступны падман;
  • замоўчваньне: утойваньне істотнай часткі праўды;
  • адмаўленьне: непрызнаньне няправільнасьці дзеяньня;
  • апраўданьне: выкрутлівае тлумачэньне неналежных паводзінаў;
  • прымяншэньне: адмаўленьне шкоднасьці паводзінаў;
  • няўвага: адмова чуць аб рэчах, што адцягваюць ад распарадку;
  • адцягненьне ўвагі: накіраваньне размовы на іншы прадмет бяз простага адказу на простае пытаньне;
  • адгаворка: няўцямны, расплывісты адказ;
  • утоенае запалохваньне: ускосная пагроза;
  • перакульваньне віны: схіленьне да сумневу, трывогі й пакоры выказваньнем аб нядбайнасьці ахвяры;
  • пасаромленьне: насьмешка і абраза дзеля павелічэньня страху, сумневу і пачуцьця нявартасьці;
  • удаваньне ахвяры: выклік спагады дзеля атрыманьня супрацы;
  • ачарненьне ахвяры: змушэньне ахвяры да абароны пры ўтойваньні нападніцкага намеру;
  • удаваньне слугі: утойваньне карысьлівасьці пад выглядам службы;
  • спакушэньне: абаяньне, пахвала і лісьлівасьць дзеля атрыманьня даверу і адданасьці;
  • вінавачаньне іншых: прыхаванае прыпісваньне віны;
  • удаваньне нявіннасьці: выклік сумневу ў меркаваньні ахвяры цьверджаньнем аб ненаўмыснасьці шкоды;
  • удаваньне замяшаньня: гульня ў няведаньне;
  • узрушвальны гнеў: падпарадкаваньне лютасьцю.

Уразьлівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ахвярах выкарыстоўваюць наступныя ўразьлівасьці:

  • прастадушнасьць: непрызнаньне за людзьмі хітрасьці й бязьлітаснасьці;
  • сумленнасьць: жаданьне пабачыць староньні абвінавачвальны погляд;
  • няпэўнасьць: нястача самапэўнасьці, што вядзе да пераходу ў абарону;
  • чуласьць: вера ў наяўнасьць зразумелай прычыны шкадлівасьці;
  • пакора: залежнасьць ад староньняга меркаваньня[1].

Падахвочваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пры ажыцьцяўленьні кіруюцца наступнымі падахвочваньнямі:

Ступені[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вылучаюць тры ступені зьдзяйсьненьня:

  • ацэнка. Вымярэньне карыснасьці асобы, як крыніцы грошай, улады, любошчаў або ўплыву. Вызначэньне слабасьцяў ахвяры.
  • ажыцьцяўленьне. Стварэньне хлусьлівага вобраза, што адпавядае патрэбам і чаканьням ахвяры, дзеля заваёвы яе даверу. Праверка нутраных сілаў і прыватных патрэбаў. Пабудова асабістых дачыненьняў з ахвярай.
  • пакіданьне. Вызначэньне далейшай бескарыснасьці ахвяры. Пераход да наступнай ахвяры[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Джордж Сайман У авечай шкуры: разуменьне і абыходжаньне з маніпулятыўнымі людзьмі = па-ангельску: In Sheep's Clothing: Understanding and Dealing with Manipulative People. — Літл Рок: A. J. Christopher & Company, 1996. — 140 с. — ISBN 978-0965169608
  2. ^ Харыэт Брэйкер Хто тузае за вашыя ніткі?: як разарваць круг маніпуляваньня і аднавіць кіраваньне вашым жыцьцём = па-ангельску: Who's Pulling Your Strings?: How to Break the Cycle of Manipulation and Regain Control of Your Life. — Нью-Ёрк: McGraw-Hill Professional, 2004. — 256 с. — ISBN 978-0071446723
  3. ^ Пол Бабяк, Робэрт Хэйр Зьмеі ў касьцюмах: калі псыхапаты ідуць на працу = па-ангельску: Snakes in Suits: When Psychopaths Go to Work. — Нью Ёрк: HarperCollins, 2006. — 352 с. — ISBN 978-0061147890