Усходнеславянскія мовы
| усходнеславянская група | |
| Народнасьць | беларусы, расейцы, украінцы, некаторая частка шэрагу народаў былога СССР |
|---|---|
| Арэал | Усходняя Эўропа, Расея, Сярэдняя Азія |
| Лінгвістычная клясыфікацыя | індаэўрапейская сям'я
|
| Склад |
беларуская, расейская, украінская мовы, русінская мова (дыскусійны статус), старажытнаруская мова †, старабеларуская мова †, старажытнанаўгародзкі дыялект †
|
| Колькасьць носьбітаў | прыкладна 240 млн |
| ISO 639-5: | zle |
| Цёмна-зялёны — краіны, у якіх усходнеславянскія мовы маюць дзяржаўны статус
| |
Усхо́днеславя́нскія мовы — падгрупа славянскай моўнай групы у складзе індаэўрапейскае моўнае сям'і. Мовы гэтай падгрупы ўжываюцца на вялікай тэрыторыі Эўропы і Азіі ад рэкаў Прут, Днестр, Сан, Буг і Нёман да Балтыйскага мора, а таксама да Курыльскіх і Камандорскіх астравоў і ўзьбярэжжа Ціхага акіяну, ад Чорнага і Касьпійскага мораў і Каўказу да Паўночнага Ледавітага акіяну.

Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мовазнаўца Вінцук Вячорка зьвяртае ўвагу на тое, што ўсё больш дасьледнікаў (чэх Олдржых Гуер, беларусы Ян Станкевіч, Віктар Мартынаў ды іншыя) падзяляюць перакананьне, што некарэктна славянскія мовы з унутрымоўных прычынаў дзяліць на тры падгрупы (заходнеславянскія, паўднёваславянскія, усходнеславянскія), бо такі падзел напраўду ёсьць толькі геаграфічным і палітычным. Пагатоў, беларуская мова паходзіць наўпрост ад праславянскай, а не ад прыдуманай ідэолягамі Расейскай імпэрыі «старажытнарускай»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вінцук Вячорка, Да якой мовы падобная беларуская?, Радыё Свабода, 26 чэрвеня 2015 г.
| Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |