Валгаградзкая вобласьць: розьніца паміж вэрсіямі
д выдаленая Катэгорыя:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі; дададзеная [[Category:Ва... |
д год, р. скл. -у |
||
Радок 53: | Радок 53: | ||
| Колер фону герб-сьцяг = #EEEEEE |
| Колер фону герб-сьцяг = #EEEEEE |
||
}} |
}} |
||
'''Валгагра́дзкая во́бласьць''' ({{мова-ru|Волгогра́дская о́бласть}}) |
'''Валгагра́дзкая во́бласьць''' ({{мова-ru|Волгогра́дская о́бласть}}) — [[вобласьць]] на паўднёва-ўсходзе Ўсходне-Эйрапейскай раўніны, месьціцца на поўдні [[Расея|Расеі]]. Адміністрацыйны цэнтар — [[места]] [[Валгаград]]. Вобласьць уваходзіць у [[Паўднёвая фэдэральная акруга|Паўднёвую фэдэральную акругу]], мяжуе з [[Саратаўская вобласьць|Саратаўскай]], [[Растоўская вобласьць|Растоўскай]], [[Астраханская вобласьць|Астраханскай]], [[Варонеская вобласьць|Варонескай абласьцямі]], а таксама з рэспублікамі [[Калмыкія]] й [[Казахстан]]ам. Створана як вобласьць [[РСФСР]] [[5 сьнежня]] [[1936]] году пад назовам Сталінградзкая вобласьць, сваю сёньняшнюю назву мае з [[1961]] году. |
||
== Геаграфія == |
== Геаграфія == |
||
Радок 67: | Радок 67: | ||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Вобласьць была створана [[5 сьнежня]] [[1936]] |
Вобласьць была створана [[5 сьнежня]] [[1936]] году ў Сталінградзкім краі, сваю сучасную назву атрымала [[10 лістапада]] [[1961]] году. |
||
У канцы 2010 году шэраг экспэртаў заявілі аб рэальнай магчымасьці зьліцьця Валгаградзкай і [[Астраханская вобласьць|Астраханскай абласьцей]] у адзіны Ніжне-Волскі край. Пры гэтым стаўка робіцца на Астраханскую вобласьць, ейны патэнцыял і рэгіянальную эліту<ref>Андрей Серенко. [http://www.ng.ru/regions/2010-11-11/1_volga.html «Нижневолжское укрупнение»]. Независимая газета.</ref>. |
У канцы 2010 году шэраг экспэртаў заявілі аб рэальнай магчымасьці зьліцьця Валгаградзкай і [[Астраханская вобласьць|Астраханскай абласьцей]] у адзіны Ніжне-Волскі край. Пры гэтым стаўка робіцца на Астраханскую вобласьць, ейны патэнцыял і рэгіянальную эліту<ref>Андрей Серенко. [http://www.ng.ru/regions/2010-11-11/1_volga.html «Нижневолжское укрупнение»]. Независимая газета.</ref>. |
||
== Насельніцтва == |
== Насельніцтва == |
||
Насельніцтва вобласьці па выніках Усерасейскай перапісу насельніцтва [[2010]] году складае 2 611 156 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва |
Насельніцтва вобласьці па выніках Усерасейскай перапісу насельніцтва [[2010]] году складае 2 611 156 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 23,1 чал/км². |
||
Самай бойноў нацыянальнай групай зьяўляюцца [[расейцы]] (88,1%), на другім месцы пасьля іх месьцяцца [[украінцы|ўкраінцы]] (2,07%), трэцяя й чацьвёртая па колькасьці нацыянальная група ёсьць [[казахі]] (1,66%) й [[татары]] (1,05%) адпаведна. [[Беларусы]] пражываюць у вобласьці ў колькасьці 12 232 чалавек паводле дадзеных на [[2002]] год, што складала 0,45% ад усяго насельніцтва. |
Самай бойноў нацыянальнай групай зьяўляюцца [[расейцы]] (88,1%), на другім месцы пасьля іх месьцяцца [[украінцы|ўкраінцы]] (2,07%), трэцяя й чацьвёртая па колькасьці нацыянальная група ёсьць [[казахі]] (1,66%) й [[татары]] (1,05%) адпаведна. [[Беларусы]] пражываюць у вобласьці ў колькасьці 12 232 чалавек паводле дадзеных на [[2002]] год, што складала 0,45% ад усяго насельніцтва. |
Вэрсія ад 13:32, 12 сакавіка 2014
Валгаградзкая вобласьць | |
Волгоградская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Паўднёвая фэдэральная акруга Паволскі эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Валгаград |
Дата ўтварэньня | 5 сьнежня 1936 |
Губэрнатар | Анатоль Броўка |
Насельніцтва (2010) | 2 611 156[1] (19-е месца) |
Шчыльнасьць | 23,1 чал./км² |
Плошча | 112 877 км² (31-е месца) |
Месцазнаходжаньне Валгаградзкай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-VGG |
Код аўтам. нумароў | 34, 134 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Валгагра́дзкая во́бласьць (па-расейску: Волгогра́дская о́бласть) — вобласьць на паўднёва-ўсходзе Ўсходне-Эйрапейскай раўніны, месьціцца на поўдні Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Валгаград. Вобласьць уваходзіць у Паўднёвую фэдэральную акругу, мяжуе з Саратаўскай, Растоўскай, Астраханскай, Варонескай абласьцямі, а таксама з рэспублікамі Калмыкія й Казахстанам. Створана як вобласьць РСФСР 5 сьнежня 1936 году пад назовам Сталінградзкая вобласьць, сваю сёньняшнюю назву мае з 1961 году.
Геаграфія
Валгаградзкая вобласьць мае выгаднае геаграфічнае становішча, зьяўляючыся галоўнымі варотамі на поўдзень Расеі з выхадам на Іран, Ірак, Каўказ, Украіну й Казахстан. У зваротным кірунку на цэнтральную Расею й Паволжжа. Таксама ў вобласьці злучаюцца праз Волга-Данскі канал дзьве найважнейшыя ракі эўрапейскай часткі Расеі, Волга й Дон. Зь ягонай дапамогай можна выйсьці на наступныя мора: Касьпійскае, Белае, Балтыйскае, Чорнае й Азоўскае.
Вобласьць займае плошчу ў 112,9 тыс. км² (78% складаюць землі сельскагаспадарчага прызначэньня).
Карысныя выкапні
Валгаградзкая вобласьць валодае высокім патэнцыялам прыродных рэсурсаў для разьвіцьця мінэральна-сыравіннай базы на аснове сканцэнтраваных у нетрах разнастайных карысных выкапняў, як то нафта, газ, калійныя, магніевыя, натрыевыя солі, фасфарыты, фармовачныя пяскі, карбанатныя пароды й пяшчаньнікі для вытворчасьці друзу й бутавага каменя, пяскі й гліны рознага прызначэньня, жалезныя руды, каляровыя й рэдкія мэталы. У вобласьці маюцца значныя запасы падземных вод, у тым ліку мінэральных.
Гідраграфія
Па тэрыторыі Валгаградзкай вобласьці працякае каля 200 рэкаў рознай велічыні. Яны ставяцца да басэйнаў Азоўскага й Касьпійскага мораў.
Гісторыя
Вобласьць была створана 5 сьнежня 1936 году ў Сталінградзкім краі, сваю сучасную назву атрымала 10 лістапада 1961 году.
У канцы 2010 году шэраг экспэртаў заявілі аб рэальнай магчымасьці зьліцьця Валгаградзкай і Астраханскай абласьцей у адзіны Ніжне-Волскі край. Пры гэтым стаўка робіцца на Астраханскую вобласьць, ейны патэнцыял і рэгіянальную эліту[2].
Насельніцтва
Насельніцтва вобласьці па выніках Усерасейскай перапісу насельніцтва 2010 году складае 2 611 156 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 23,1 чал/км².
Самай бойноў нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (88,1%), на другім месцы пасьля іх месьцяцца ўкраінцы (2,07%), трэцяя й чацьвёртая па колькасьці нацыянальная група ёсьць казахі (1,66%) й татары (1,05%) адпаведна. Беларусы пражываюць у вобласьці ў колькасьці 12 232 чалавек паводле дадзеных на 2002 год, што складала 0,45% ад усяго насельніцтва.
Эканоміка
Валгаградзкая вобласць ёсьць адзін з найбольш эканамічна разьвітых рэгіёнаў Расеі са збалянсаванай структурай гаспадаркі. Шматгаліновая сельская гаспадарка спалучаецца з разнастайнай прамысловасьцю, запасамі нафты й газу. Па тэрыторыі вобласьці працякаюць дзьве найбуйнейшыя суднаходныя рэкі, злучаныя Волга-Данскім каналам. На тэрыторыі вобласьці разьмешчана Волская ГЭС[3]. [17]
Прамысловасьць
Асноўныя галіны прамысловасьці вобласьці складаюць машынабудаваньне й мэталаапрацоўка, паліўная, нафтаперапрацоўчая, хімічная, нафтахімічная прамысловасьці, чорная й каляровая мэталюргія. У вобласьці добра разьвіта вытворчасьць будматэрыялаў, а таксама тэкстыльная, дрэваапрацоўчая, харчовая прамысловасьць.
Крыніцы
- ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.
- ^ Андрей Серенко. «Нижневолжское укрупнение». Независимая газета.
- ^ Валгаградзкая вобласьць. raexpert.ru
Вонкавыя спасылкі
Валгаградзкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў