Руба
Руба лац. Ruba | |
Новая царква | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Віцебскі |
Гарадзкі савет: | Віцебскі |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 7634 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 212 |
Паштовы індэкс: | 211321 |
СААТА: | 2401554000 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°18′8″ пн. ш. 30°18′42″ у. д. / 55.30222° пн. ш. 30.31167° у. д.Каардынаты: 55°18′8″ пн. ш. 30°18′42″ у. д. / 55.30222° пн. ш. 30.31167° у. д. |
± Руба | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ру́ба[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Дзьвіне. Падпарадкоўваецца адміністрацыі Чыгуначнага раёну Віцебску (уваходзіць у склад Віцебскага гарадзкога савету). Насельніцтва на 2018 год — 7634 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Віцебску, аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка зь Віцебскам, Гарадком, Суражам.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім «Руба» ўтварыўся ад слова «рубіць» (рубеж)[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Руба ўпамінаецца ў XIX ст. як цэнтар фальварку, у які на 1834 год уваходзілі 4 вёскі Вярхоўскай воласьці Віцебскага павету. У гэты час у фальварку было 144 жыхары. Недалёка знаходзіліся найбольшыя на Дзьвіне парогі, небясьпечныя для суднаў і плытоў. На 1909 год у вёсцы Рубе было 4 двары, аднайменны фальварак знаходзіўся ў валоданьні зямяніна Піскунова.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Руба абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Рубу вярнулі ў склад БССР. На 1926 год у вёсцы было 10 двароў. У 1931 годзе каля Рубы заснавалі вапнавы завод, вакол якога вырасла заводзкае селішча. 31 ліпеня 1970 году Руба атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1909 год — 31 чал.; 1926 год — 57 чал.; 1999 год — 8648 чал.[4]; 2000 год — 7,7 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 8,1 тыс. чал.; 2009 год — 7645 чал., зь іх паводе нацыянальнасьці: беларусы 6022 чал. (78,8%), расейцы 1359 чал. (17,8%), украінцы 179 чал. (2,3%), палякі 20 чал. (0,3%), летувісы 10 чал. (0,1%), габрэі 9 чал. (0,1%), армяне 7 чал. (0,1%), іншыя 39 чал. (0,5%); 2009 год — 7134 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 7652 чал.[7]; 2017 год — 7662 чал.[8]; 2018 год — 7634 чал.[1]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У мястэчку працуюць 2 сярэднія і дзіцячая спартовая школы, 2 дашкольныя ўстановы, паліклініка, лякарня (на 80 ложкаў), бібліятэка, палац культуры і тэхнікі, дом побыту, пошта. Дзее царква.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў (акцыянэрнае таварыства «Даляміт») і харчовай прамысловасьці.
Каля Рубы, уздоўж ракі і па яе рэчышча, на паверхню выходзяць старажытныя пласты далямітаў — найбольшае ў Беларусі радовішча высокаякасных вапнякоў.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз Рубу праходіць магістраль М8E95. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка зь Віцебскам (у тым ліку празь мескі маршрут № 26 Ціраспаль — Руба), Гарадком, Суражам.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працуе гарналыжны цэнтар «Руба». Каля мястэчка дзее аздараўленчы цэнтар «Жалезьнякі»[9].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзібна-паркавы комплекс Рэпіных у вёсцы Здраўнёве (XIX ст.).
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятога Панцеляймона ў вёсцы Здраўнёве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 62
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 326.
- ^ Віталёва В. Руба // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 123.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 417.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — ISBN 985-11-0216-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8