Перайсьці да зьместу

Лунінец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лунінец
лац. Łuniniec
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя
Герб Лунінцу Сьцяг Лунінцу
Першыя згадкі: 1449
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Лунінецкі
Плошча: 55 км²
Вышыня: 139 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 24 816 чал.[1]
шчыльнасьць: 451,2 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1647
Паштовыя індэксы: 225642 (43, 44)
СААТА: 1247501000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°14′55″ пн. ш. 26°48′13″ у. д. / 52.24861° пн. ш. 26.80361° у. д. / 52.24861; 26.80361Каардынаты: 52°14′55″ пн. ш. 26°48′13″ у. д. / 52.24861° пн. ш. 26.80361° у. д. / 52.24861; 26.80361
Лунінец на мапе Беларусі ±
Лунінец
Лунінец
Лунінец
Лунінец
Лунінец
Лунінец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.luninets.brest.by/

Луніне́ц[2]  — места ў Беларусі, у міжрэччы Прыпяці і Цны. Адміністрацыйны цэнтар Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 24 816 чалавек[1]. Знаходзіцца за 240 км на ўсход ад Берасьця. Вузел чыгунак на Берасьце, Гомель, Баранавічы, Сарны і аўтамабільных шляхоў.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім «Лунінец» мае зьвязак зь сялом Лунінам і азначае «малы Лунін». Тым часам назва старажытнага сяла паходзіць ад прозьвішча Лунь[3].

Існуе нявызначанасьць з націскам у назьве: Луніне́ц і Лу́нінец[2].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Лунінец (пад назвай Малы Лулін) як шляхецкае ўладаньне датуецца 1449 годам. У 1471 годзе сяло Лулінец маёнтку Ішкальдзі знаходзілася ў валоданьні Неміровічаў.

У 1552 годзе ўдава Я. П. Неміровіча Ганна Сапяжанка перадала Лунінец свайму прыёмнаму сыну ваяводу полацкаму Станіславу Давойне. На 1561 год маёнтак Луненец (Лунінец) знаходзіўся ў валоданьні Станіслава Станіслававіча Давойны — ваяводы полацкага і дзяржаўцы дрыскага, узятага ў маскоўскі палон у 1563 годзе. З гэтай прычыны вялікі князь Жыгімонт Аўгуст прызначыў апекуном усіх ягоных маёнткаў Станіслава Андрэевіча Давойну, старосту пінскага і кобрынскага. Пад 1571 годам упамінаецца сяло Лунінец Малы, у складзе Палескай воласьці маёнтку Ішкальдзі Наваградзкага павету, уладаньне Станіслава Станіслававіча Давойны, 53 дымы. Пад 1580 годам — двор Лунінец Малы, які быў цэнтрам маёнтку, уладаньнем князя Паўла Друцкага-Любецкага. Апошні разам зь іншымі маёнткамі прадаў Лунінец Мальхеру Сноўскаму Граўжыскаму, кашталяну віцебскаму, і ягонай жонцы Барбары Клачкоўне. На 1581 год Лунінец Малы быў у валоданьні Станіслававай Давойнавай — княгіні Барбары Саламярэцкай. Пад 1586 годам маёнтак Малы Лунінец быў супольным уладаньнеме князёўны Барбары Саламярэцкай і князя Паўла Друцкага-Любецкага, каралеўскага двараніна. На 1588 год сяло Лунінец (Лулінец) было ў валоданьні Мальхеравай Сноўскай, Граўжавай — Барбары Клачкоўны — кашталянавай віцебскай, якая перадала яго Мікалаевай Нарутовічавай — Барбары Купцаўне — земскай падскарбінай і пісаравай вялікай літоўскай. У гэты час у сяле існавалі панскі палац, царква, стадола, 75 дымоў[4] сялянаў-даньнікаў на чале з старцам і сем сялянаў-агароднікаў. Пад 1595 годам упамінаецца Малы Лунінец як сяло і маёнтак, уласнасьць Мікалаевай Нарушовічавай — Барбары Кунцавічоўны.

У 1617 годзе Якуб Кунцэвіч разам з сынам Мікалаем прадалі Лунінец і Дзяцелавічы Канстанціну Долмату. У 1622 годзе К. Б. Далмат перадаў Лунінец Дзятлавіцкаму манастыру[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лунінец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце[5] Менскай губэрні. На 1795 год тут было 75 двароў. У 1842 годзе маёнткі Дзятлавіцкага манастыра, у тым ліку Лунінец, перайшлі да расейскіх уладаў, а жыхароў перавялі ў катэгорыю дзяржаўных сялянаў.

У 1880-я гады будаваньне Палескіх чыгунак паспрыяла разьвіцьцю Лунінцу, які ператварыўся ў буйны чыгуначны вузел з вакзалам, дэпо і поштай. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лунінцы было 586 будынкаў, у тым ліку 4 камяніцы; існавалі царква, юдэйскі малітоўны дом, народная і чыгуначная вучэльні, чыгуначны лекарскі прыёмны пакой, хлебазапасны магазын, 19 крамаў, заезны двор, тры харчэўні, чатыры піцейныя ўстановы. У 1911—1912 гадох у мястэчку працаваў настаўнікам Якуб Колас.

За часамі Першай сусьветнай вайны Лунінец трапіў у прыфрантавую паласу, а ў 1918 годзе яго занялі нямецкія войскі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лунінец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, дзеяў рэгістрацыйны пункт тавараў Беларускай цэнтральнай гандлёвай палаты[6]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лунінец увайшоў у склад Беларускай ССР[7]. У 1919—1920 гадох места займалі польскія войскі, бальшавікі, дзеялі аддзелы Булак-Булаховіча. У гэты час тут жыў вядомы авіяканструктар Павал Сухі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лунінец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Лунінец увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 10 ліпеня 1941 да 10 ліпеня 1944 году Лунінец знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У гэты час у навакольлі места дзеяла партызанская брыгада імя Кірава. У 1970-я гады ў Лунінцы збудавалі найбольшы ў Эўропе завод электрарухавікоў (цяпер «Палесьсеэлектрамаш»), рамонтна-мэханічны завод.

  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 624 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1884 год — 355 чал.; 1897 год — 3185 чал. (1674 муж. і 1493 жан.), у тым ліку праваслаўных 2512, юдэяў 293[8]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 8267 чал.; 1972 год — 14,2 тыс. чал.[9]; 1989 год — 23,2 тыс. чал.; 1996 год — 24,3 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 23,9 тыс. чал.; 2008 год — 24,2 тыс. чал.; 2009 год — 23 608 чал.[10] (перапіс); 2015 год — 24 220 чал.[11]; 2016 год — 24 412 чал.[12]; 2017 год — 24 712 чал.[13]; 2018 год — 24 816 чал.[1]
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 верасьня вуліца Кажан-Гарадоцкая вуліца[14] 25 лістапада вуліца[15]
50 год Кастрычніка вуліца Земскі бульвар[14]
Банкавая вуліца[15]
Младзяноўскага вуліца (1928—1939)[15]
Гагарына вуліца Царкоўная вуліца Незалежнасьці алея (частка, ад Старасельскай)
84-га Палку палескіх стральцоў (частка, ад Старасельскай; 1928—1939)
Даватара вуліца Пустая вуліца
Леніна плошча Гандлёвая вуліца
Рынак пляц
Мэліярацыйная вуліца Фабрычны завулак
Польная вуліца
Панцялеева вуліца Старасельскі завулак[16]
Піянэрская вуліца Рынкавы завулак[16] Юзэфа Панятоўскага вуліца (1928—1939)[15]
Паркавая вуліца Могілкавая вуліца[17]
Савецкая вуліца Садовая вуліца[14] Юзэфа Пілсудзкага вуліца[15]
Сялянская вуліца Брадзілаўская вуліца
Брадзілаўка вуліца
Фрунзэ вуліца Крывы завулак[16]
Садовая вуліца (частка за бібліятэкай)[15]
Чырвонай арміі вуліца Лягова вуліца[14] Легіёнаў вуліца (1928—1939)[15]
Чырвоная вуліца Старасельская вуліца (частка)
Шырокапясковая вуліца або Шырокая Пясковая вуліца (частка)
Генэрала Пярацкага вуліца (частка, адпаведная Шырокапясковай; 1934—1939)[18]
Бярнацкага вуліца (частка, адпаведная Старасельскай; 1938—1939)
Якуба Коласа вуліца Балотная вуліца
Завальная вуліца[19]

З урбананімічнай спадчыны Лунінца да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Акружная, Адама Міцкевіча, Віленская, Гомельская, Лясная, Палеская, Прыпяцкая (раней Школьны завулак[18] ), Смаленская, Сянная[15], Фабрычная, завулікі Глухі, Ліпавы, Малы і Сухі, на Залесьсі — вуліца Баханова, завулкі Вязкі, Кароткі і Мокры[14].

Гістарычная мясцовасьць Лунінцу — прадмесьце Залесьсе.

Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Слоніма
  • РУВП «Лунінецкі рамонтна-мэханічны завод»
  • Філія «Нарыхтоўча-вытворчы камбінат „Палесьсе“» Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства
  • ААТ «Лунінецкі малочны завод»
  • ААТ «Лунінецлес»
  • Філія «Лунінецкі хлебазавод» РУВП «Берасьцехлебпрам»

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзее Лунінецкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Юбілейная».

  • Касьцёл Сьвятога Язэпа (1931)
  • Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (1912—1921)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сынагога
  • Царква (XVIII ст.)
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 194.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 213.
  4. ^ а б ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 221.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 830
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  8. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лунінецкага р-на. — Мн.: Беларусь, 1995.
  9. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  10. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
  12. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ а б в г д Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 33.
  15. ^ а б в г д е ё ж Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 35.
  16. ^ а б в Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 31.
  17. ^ Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 30.
  18. ^ а б Janoczkin Ś. Kartografia łuniniecka // ECHA Polesia. № 1(61), 2019. S. 37.
  19. ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Брестчина. — Минск, 2009.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лунінецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў