Перайсьці да зьместу

Віленскае барока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Царква Сьвятой Соф'і ў Полацку

Віленскае барока — навуковая назва позьняга этапу разьвіцьця стылю барока ў сакральнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі пашырэньня Берасьцейскай царкоўнай уніі ў другой і трэцяй чвэрці XVIII стагодзьдзя[1].

Помнікі архітэктуры віленскага барока вызначаюцца маляўнічасьцю сылюэту, вытанчанасьцю і вэртыкалізмам прапорцыяў, ажурнасьцю і плястычнасьцю фасадаў, пышнасьцю і разнастайнасьцю аздобы інтэр'ераў, крывалінейнасьцю абрысаў і прасторы, аптычнымі эфэктамі. У іх спалучаюцца раманскія і бізантыйскія мастацкія ўплывы[2].

Выступае як самабытны мастацкі фэномэн у кантэксьце агульнаэўрапейскага мастацтва[3][4].

Першымі ўзорамі віленскага барока дасьледнікі лічаць перабудову касьцёла Сьвятых Якуба і Філіпа ў Вільні (1726) або галоўны фасад касьцёла кармэлітаў босых у Глыбокім (1735). Першым аўтэнтычным творам зьяўляецца адноўлены грэка-католікамі Сафійскі сабор у Полацку[3].

Істотны ўнёсак ў стварэньне адметнай школы віленскага барока зрабіў архітэктар Я. К. Гляўбіц. Росквіту архітэктурна-мастацкага кірунку таксама спрыяла творчасьць архітэктараў Ю. Фантаны, Л. Грынцэвіча, А. Асікевіча, Т. Жаброўскага, Г. Лінкевіча, А. Парака.

Значную ролю ў станаўленьні ўнікальнай архітэктурнай сэмантыкі віленскага барока адыграла будаваньне ўніяцкіх цэркваў пад патранатам мітрапалітаў Ф. Грабніцкага і Л. Кішкі.

Касьцёл кармэлітаў у Глыбокім
Касьцёл Якуба і Філіпа ў Вільні

Сьвятыні ў стылі віленскага барока маглі мець галоўны фасад як зь дзьвюма стромкімі вежамі тэлескапічнай будовы, так і бязьвежавы, падобны на браму. У аподвух выпадках ён меў плястычныя фігурныя франтоны. Апрача грэцка- і рымска-каталіцкіх сьвятыняў, стылістыка віленскага барока пашырылася на праваслаўныя цэрквы, ратушы і палацы[5].

Многія творы віленскага барока, у тым ліку сапраўдныя шэдэўры стылю, зьнішчылі ў XIX—XX стагодзьдзях беспасярэдне або пры актыўным спрыяньні ўладаў Расейскай імпэрыі і СССР. Напрыклад, калі на пачатак XIX стагодзьдзя Віцебск упрыгожвала 11 унікальных твораў віленскага барока (другое месца пасьля Вільні), то па расейскім і савецкім панаваньні зь іх захаваўся толькі адзін у зьнявечаным перабудовай выглядзе.

Найбольш яскравыя прыклады будынкаў у стылі віленскага барока:

Найбольш адметныя творы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Марозава С. Віленскае барока Праверана 22 сьнежня 2011 г.
  2. ^ Віленскае барока // Культуралогія. Энцыкл. — Менск, 2003.
  3. ^ а б Габрусь Т. Віленскае барока // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 408.
  4. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 293.
  5. ^ Габрусь Т. Віленскае барока // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 409.