Брама

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брама Субач у Вільні
Слуцкая брама ў мескіх бастыённых умацаваньнях Нясьвіжу

Брама (па-лацінску: porta, па-ангельску: gate, па-нямецку: Tor) — шчыльныя, на дзьве палавіны, крытыя зьверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю двара, гораду, завода або ў асобны будынак.

Абарончае дойлідзтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У абарончай архітэктуры брама разумеецца як найчасьцей ярусная кампазыцыя ў выглядзе вежы з каменю ці цэглы, якая служыла галоўным уваходам у абарончы комплекс (замак, фартэцыя, крэпасьць і інш.).

Звычайна брама ўключалася ў ланцуг абарончых сьцен і мела выразна абрончы характар. З XVI стагодзьдзя брамы набываюць складаныя дэкаратыўныя формы і багатае вонкавае афармленьне ў архітэктуры рэнэсансу і барока, пераўтварыліся ў парадныя ўезды з пышнай дэкаратыўнай апрацоўкай.

Брама магла дасягаць вялікіх памераў і быць самастойным разьвітым абарончым збудаваньнем. Сярод дадатковых абарончых умацаваньняў якімі абсталёўваліся брамы былі рознага кшталту байніцы, машыкулі, каваныя герсы, падымальныя масты або ўзводы, дадатковыя фланкіруючыя вежы й інш. Для больш якаснай абароны брамы перад ёй маглі ўзводзіць перадбрам’е, барбакан або на пэўнай адлегласьці ставіць вынесеную флянкіруючую вежу.

Цывільнае дойлідзтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Своеасаблівым тыпам брамы зьяўляецца трыюмфальная арка. У якасьці асобнага віду выдзяляюцца таксама брамы-званіцы, якія будаваліся ў манастырах і пры цэрквах.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брамасховішча мультымэдыйных матэрыялаў