Сура (прыток Волгі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Сура
Сура
Агульныя зьвесткі
Выток Прыволскае ўзвышша
Вышыня вытоку 301 м
Вусьце Чэбаксарскае вадасховішча
Краіны басэйну Расея
Даўжыня 841 км
Сярэднегадавы сьцёк 260 м³/с (у вусьці)
Плошча басэйну 67500 км²
Месцазнаходжаньне
Сура на мапе
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сура́ (па-чуваску: Сăр, па-горнамарыйску: Шур, па-эрзянску: Сура лей) — рака, правы прыток Волгі. Працякае па Ульянаўскай, Пензенскай і Ніжагародзкай абласьцях, Мардовіі, Марый Эл і Чувашыі.

Даўжыня ракі 841 км, плошча басэйну 67,5 тыс. км². Бярэ пачатак на Прыволскім узвышшы ва Ўльянаўскай вобласьці ля сяла Сурскія Вяршыні і цячэ спачатку на захад, пасьля пераважна на поўнач. У нізоўях сплаўная і суднаходная. Выкарыстоўваецца для прамысловага водазабесьпячэньня. Найбуйнейшы горад на Суры — Пенза. На Суры стаяць таксама гарады Сурск, Алатыр, Ядрын, Шумерля, у вусьці — прыстань Васільсурск, сяло Курмыш. Да XVI стагодзьдзя па Суры праходзіла ўсходняя мяжа Маскоўскага княства.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]