Кірыл Прамудраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Прамудраў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1992 (31 год)
Берасьце, Беларусь
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2015
2015—2017
2017—2018
2018
2019—
Дынама Берасьце
Дынама Менск
Дынама Берасьце
Дняпро Магілёў (арэнда)
Тарпэда-БелАЗ
109 (15)
44 (5)
24 (0)
13 (0)
106 (13)
Зборныя
2012—2013 Беларусь (да 21) 12 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
4 лістапада 2023.

Кіры́л Праму́драў (нарадзіўся 11 чэрвеня 1992 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Тарпэда-БелАЗ».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку кар’еры Кірыл выступаў за дубль берасьцейскага «Дынама». У 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўны склад каманды, а з сэзону 2012 году замацаваўся ў асноўным складзе клюбу. У сэзоне 2013 году ўжо трывала выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы. Зь верасьня 2013 году пасьля таго, як галоўным трэнэрам стаў Сяргей Кавальчук, стаў выходзіць на пляцоўку ў якасьці апорнага паўабаронцы. Усяго за той сэзон правёў 30 матчаў з 32 і забіў 5 галоў.

У сэзоне 2014 году канчаткова замацаваўся ў якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы берасьцейскай каманды. У матчы першага туру чэмпіянату Беларусі 2015 году Кірыл за 3 хвіліны аформіў дубль, забіўшы двойчы ў браму жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». Гэтыя галы дазволілі павесьці ў ліку гульцам зь Берасьця і ў выніку атрымаць валявую перамогу (3:1)[2]. У канцы ліпеня 2015 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[3]. У чэрвені 2017 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама», зь якім падпісаў кантракт на 2 гады[4]. У ліпені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Прамень» да канца сэзону[5]. У студзені 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[6].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 14 6
Дынама Менск 8 1
2016 Найвышэйшая ліга 28 4
2017 Найвышэйшая ліга 8 0
Дынама Берасьце 14 0
2018 Найвышэйшая ліга 10 0
Прамень 13 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]