Ільля Руцкі
| Ільля Руцкі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 сьнежня 1999[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 69 кг[1] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Тарпэда-БелАЗ | |
| Нумар | 19 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2020 | Белшына | 50 (0) |
| 2020 | → Спадарожнік | 20 (0) |
| 2021—2023 | Славія Мазыр | 66 (3) |
| 2024— | Тарпэда-БелАЗ | 48 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ільля́ Ру́цкі (нар. 3 сьнежня 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец берасьцейскай СДЮШАР-3 «Дынама». У восені 2015 году далучыўся да бабруйскай «Белшыны», дзе выступаў за юнацкія каманды. У 2017 годзе пачаў гуляць за асноўную каманду клюбу ў Першай лізе. У красавіку 2018 году падпісаў першы прафэсійны кантракт зь «Белшынай»[2]. У сэзоне 2018 году замацаваўся ў стартавым складзе каманды, на наступны год дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. Да сэзону 2020 году рыхтаваўся зь «Белшынай», аднак у сакавіку 2020 году далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[3], дзе таксама неўзабаве стаў гульцом першай адзінаццаткі. Пакінуў каманду па заканчэньні арэнды ў сьнежні 2020 году[4]. У студзені 2021 году выправіўся на прагляд у мазырскую «Славію» і ў сакавіку падпісаў кантракт[5]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 году, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы першага тура супраць «Іслачы» (0:1).
У сьнежні 2023 году пакінуў «Славію»[6] і неўзабаве стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[7]. Замацаваўся ў асноўным складзе жодзінцаў, спрычыніўшыся да здабыцьця бронзавых мэдалёў айчыннага чэмпіянату. У лістападзе 2024 годзе падпісаў новы кантракт з клюбам[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в г д е ё https://fcslavia.by/ru/player/ruckiy-0
- ^ Руцкий оформил трудовые отношения с ФК "Белшина"
- ^ Защитник Илья Руцкий подписал контракт со "Спутником"
- ^ «Спутник» покинули 7 футболистов. Ранее сообщалось, что клуб может быть расформирован(недаступная спасылка)
- ^ Футбол. Илья Руцкий стал игроком "Славии" Праверана 4 мая 2021 г. Архіўная копія ад 4 мая 2021 г.
- ^ Руцкий и Каратай расстались со "Славией" (рас.)
- ^ Руцкий перешел из "Славии" в "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ Илья Руцкий продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (рас.). Football.by (2024-11-24). Праверана 2025-03-05 г.