Перайсьці да зьместу

Аляксей Бутарэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Бутарэвіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 студзеня 1997(1997-01-12)[1] (27 гадоў)
Рост 180 см
Вага 74 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 44
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016 Смалявічы 4 (0)
2018—2019 Тарпэда Менск 28 (0)
2019—2020 Смалявічы 28 (2)
2020—2022 Дынама Менск 7 (0)
2021 Слуцак 25 (5)
2022—2023 Ротар Валгаград 28 (1)
2023 Зэніт-2[d] 16 (0)
2024—4 Тарпэда-БелАЗ 30 (1)
Зборныя
2015 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2018 Беларусь (да 21) 2 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.

Аляксе́й Бутарэ́віч (нарадзіўся 12 студзеня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Тарпэда-БелАЗ».

Выхаванец лідзкай ДЮСШ. Яшчэ юнаком далучыўся да гарадзенскага «Нёмана», дзе выступаў за дубль. У пачатку 2016 году далучыўся да клюбу Першай лігі «Смалявічы-СТІ». Аднак, ужо ў траўні пакінуў каманду, каб выправіцца служыць ва Ўзброеныя Сілы[4]. У пачатку 2018 году, вярнуўшыся з войску, трэнаваўся зь «Лідай», але неўзабаве далучыўся да менскага «Тарпэда» і падпісаў зь ім кантракт[5]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе менчукоўу, зь ліпеня пачаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуў месца ў асноўным складзе. У сэзоне 2019 году выходзіў на поле нерэгулярна.

У ліпені 2019 году перайшоў у «Смалявічы»[6]. У складзе смалявіцкай каманды чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену. У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з «Смалявічамі»[7]. У сэзоне 2020 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы дружыны ў Найвышэйшай лізе.

У ліпені 2020 году пакінуў «Смалявічы»[8] і неўзабаве прыяднаўся да табару менскага «Дынама»[9], дзе часьцей заставаўся на лаве запасных, зрэдку выходзячы на поле. У сакавіку 2021 году быў аддадзены ў арэнду «Слуцку»[10], у ліпені арэнда была падоўжана да сканчэньня сэзону 2021 году[11]. У слуцкай камандзе быў трывалым гульцом асноўнага складу. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Слуцак»[12].

У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з «Дынама»[13]. У пачатку сэзону 2022 году зьяўляўся на полі, але неўзабаве страціў месца ў складзе. У ліпені 2022 году пакінуў сталічны клюб[14] і хутка стаў гульцом валгаградскага «Ротару»[15]. Пакінуў расейскі клюб па заканчэньні кантракта ў чэрвені 2023 году[16].

У ліпені 2023 году далучыўся да расейскага «Зэніту-2»[17]. Зышоў з клюбу ў сьнежні 2023 году[18]. У студзені 2024 году склаў працоўную дамову з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[19].

У кастрычніку 2015 году абараняў колеры зборнай Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 5 чэрвеня 2018 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Альбаніі (2:3).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда Менск 2018 Найвышэйшая ліга 20 0
  1. ^ а б в Aleksey Butarevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://int.soccerway.com/players/-/424937/
  3. ^ а б https://teams.by/aleksei-butarevich/player-13643/
  4. ^ Как лидер юношеской сборной Беларуси угодил в армию и все равно собирается вернуться в футбол (рас.)
  5. ^ Полузащитник Бутаревич перешел в минское «Торпедо» (рас.)
  6. ^ Бутаревич и Джигеро из минского "Торпедо" перешли в "Смолевичи" (рас.)
  7. ^ «Смолевичи» вышли из отпуска! (рас.). Афіцыйная старонка «Смалявічаў» на vk.com (2020-01-10).
  8. ^ Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи» (рас.)
  9. ^ Бутаревич стал игроком минского "Динамо" (рас.)
  10. ^ "Слуцк" арендовал Бутаревича у минского "Динамо" (рас.)
  11. ^ Минское "Динамо" продлило "Слуцку" аренду Бутаревича (рас.)
  12. ^ Бутаревич вернулся из "Слуцка" в минское "Динамо" (рас.)
  13. ^ Минское "Динамо" продлило контракты с Козловым и Бутаревичем (рас.)
  14. ^ Пешич и Бутаревич покинули минское "Динамо" (рас.)
  15. ^ "Ротор" объявил о подписании контракта с Алексеем Бутаревичем (рас.)
  16. ^ Бутаревич покинул "Ротор" (рас.)
  17. ^ Алексей Бутаревич сменил команду в российском Д3 (рас.)
  18. ^ "Зенит-2" расстался с Бутаревичем (рас.)
  19. ^ "Торпедо-БелАЗ" представило еще одного новичка (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]