Перайсьці да зьместу

Аляксандар Ксенафонтаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Ксенафонтаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 траўня 1999(1999-05-05)[1] (25 гадоў)
Рост 180 см
Вага 79 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 55
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2020 Дынама Менск 4 (0)
2018 Андэрдог 12 (4)
2020 Віцебск 10 (1)
2021—2022 Віцебск 43 (8)
2022—2024 Родзіна[d] 7 (0)
2023—2024 Тарпэда-БелАЗ 26 (4)
2024—4 Тарпэда-БелАЗ 21 (1)
Зборныя
2019—2020 Беларусь (да 21) 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 лістапада 2024.

Аляксандар Ксенафонтаў (нарадзіўся 5 траўня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ».

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». З 2015 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама». У другой палове 2017 году замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе дынамаўцаў. У першай палове 2018 году з 7 галамі быў адным з найлепшых бамбардзіраў турніру дублёраў. У жніўні 2018 году поруч зь іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Чысьць»[4]. У складзе «Чысьці» забіў чатыры галы, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2019 году некаторы час трэнаваўся з «Энэргетыкам-БДУ», аднак пазьней вярнуўся ў «Дынама», пачаўшы сэзон 2019 году ў дублі.

26 чэрвеня 2019 году ўпершыню зьявіўся на полі ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы ў пачатковым складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніту» (2:0). Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 14 ліпеня 2019 году ў матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (2:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[5]. У студзені 2020 году праходзіў беспасьпяховы прагляд у бабруйскай «Белшыне», а пазьней далучыўся да «Віцебску», які ў лютым 2020 году арандаваў паўабаронцу[6]. У сэзоне 2020 году гуляў няшмат, а значную частку сэзону прапусьціў праз пашкоджаньні. У сьнежні 2020 году «Віцебск» набыў паўабаронцу на трывалай аснове[7]. У сэзоне 2021 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы віцебскай каманды. У студзені 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[8].

У жніўні 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь «Віцебскам»[9] і неўзабаве далучыўся да маскавіцкай «Родзіны»[10]. У студзені 2023 году быў арандаваны жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» з правам выкупу[11]. У сакавіку 2024 году быў выкуплены жодзінскім клюбам, зь якім узгадніў паўнавартасную дамову[12].

У верасьні і кастрычніку 2015 году выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У студзені 2016 году ў складзе юнацкай зборнай Беларусі браў удзел у Кубку Разьвіцьця ў Менску. 26 сакавіка 2019 году дэбютаваў у матчы за зборную Беларусі (да 21 году), калі выйшаў на замену ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (1:0).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Чысьць 2018 Першая ліга 12 4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]