Перайсьці да зьместу

Рыгор Марцьянаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Марцьянаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 жніўня 2002(2002-08-22)[1] (22 гады)
Рост 175 см
Вага 63 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак (у арэндзе з клюбу «Тарпэда-БелАЗ»)
Нумар 18
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022 БАТЭ 0 (0)
2022 Тарпэда-БелАЗ 4 (0)
2022—4 Тарпэда-БелАЗ 2 (0)
2023 Дняпро Магілёў 18 (1)
2024 Тарпэда-БелАЗ-2[d] 10 (0)
2024—4 Слуцак 8 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
4 кастрычніка 2024.

Рыгор Марцьянаў (нар. 22 жніўня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Слуцку» (у арэндзе з жодзінскага «Тарпэда-БелАЗу»).

У 2019 годзе выступаў за дубль «Менску». У 2020 годзе перабраўся ў барысаўскі БАТЭ, дзе таксама выступаў за рэзэрвовую каманду. У 2021 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды барысаўчан, дэбютаваўшы за БАТЭ 22 чэрвеня 2021 году, калі адгуляў усе 90 хвілінаў у матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1).

У пачатку 2022 году пачаў трэнавацца з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», які ў лютым арандаваў абаронцу[3]. 3 красавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Энэргетыка»-БДУ (1:3). У трох наступных матчах выходзіў у пачатковым складзе, але пасьля трапіў на лаўку запасных. У чэрвені 2022 году, пакінуўшы БАТЭ, быў прыдбаны жодзінскім клюбам на рэгулярнай аснове. У 2023 годзе згуляў за «Тарпэда-БелАЗ» толькі ў адным матчы, часьцей быў на лаве запасных. У ліпені 2023 году на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[4]. У сьнежні 2023 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[5]. Да сэзону 2024 году пачаў рыхтавацца з жодзінскім клюбам. У першай палове 2024 году абараняў колеры за фарм-клюбу каманды ў Першай лізе, а ў ліпені 2024 году быў арандаваны «Слуцкам»[6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]