Перайсьці да зьместу

Максім Мякіш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Мякіш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 сакавіка 2000(2000-03-03)[1] (24 гады)
Рост 190 см
Вага 82 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 97
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017 Нёман Горадня 2 (0)
2018 Уніян Лейрыя 0 (0)
2019—2021 БАТЭ 0 (0)
2020 Славія Мазыр 3 (0)
2021 Іслач 22 (1)
2022—4 Тарпэда-БелАЗ 74 (5)
Зборныя
2017—2018 Беларусь (да 19)[d] 6 (0)
2019—2022 Беларусь (да 21) 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.

Максі́м Мя́кіш (нарадзіўся 3 сакавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ».

Выхаванец гарадзенскай СДЮШАР «Нёман». У пачатку 2015 году выправіўся ў менскую Рэспубліканскую дзяржаўную вучэльню алімпійскай рэзэрвы (РДВАР), дзе пачаў выступаць на юнацкім роўні за каманду Акадэміі АБФФ. У ліпені 2017 году па завяршэньні навучаньня вярнуўся ў «Нёман», дзе спачатку выступаў за дубль, але таскама прыцягваўся да асноўнай каманды. 4 лістапада 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць берасьцейскага «Дынама» (0:2).

У пачатку 2018 году пакінуў «Нёман» і выправіўся на прагляд у партугальскую «Лейрыю», зь якой у красавіку падпісаў кантракт[3][4]. Выступаў за моладзевую каманду партугальскага клюбу. У лютым 2019 году, вярнуўшыся ў Беларусь, стаў гульцом барысаўскага БАТЭ[5], дзе гуляў за дубль.

Да сэзону 2020 году рыхтаваўся разам з першай дружынай барысаўчанаў. У сакавіку 2020 году падоўжыў супрацу з БАТЭ[6] і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[7], дзе пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Футбаліст адгуляў толькі ў трох матчах Найвышэйшай лігі. У ліпені 2020 году па заканчэньні арэнды зышоў з «Славіі»[8]. Плянавалася, што паўабаронца можа сысьці ў арэнду ў іншы клюб, аднак у выніку стаў гуляць за дубль БАТЭ.

У студзені 2021 году выправіўся на прагляд у «Іслач». У лютым далучыўся да гэтага клюбу на правах арэнды[9]. Пачынаў сэзон у стартавым складзе каманды, пазьней нярэдка выходзіў на замену. У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Іслач»[10].

У студзені 2022 году трэнаваўся з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», які ў лютым выкупіў кантракт паўабаронцы[11]. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[12].

У 2016—2017 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году ды кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы. 10 верасьня 2019 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Партугаліі (0:2).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2017 Найвышэйшая ліга 2 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]