Цімафей Шаркоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цімафей Шаркоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 лютага 2004(2004-02-04)[1] (20 гадоў)
Рост 170 см[2]
Вага 59 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—2023 БАТЭ 17 (0)
2023—4 Тарпэда-БелАЗ 7 (0)
Зборныя
2022 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 красавіка 2024.

Цімафей Шаркоўскі (нар. 4 лютага 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». Яшчэ юнаком перабраўся ў структуру барысаўскага БАТЭ. З 2020 году пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. 22 чэрвеня 2021 году дэбютаваў за асноўную каманду БАТЭ, калі адгуляў другі тайм матчу Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1) і адзначыўся забітым голам. З чэрвеня 2022 году пачаў рэгулярна зьяўляцца ў асноўнай камандзе барысаўчанаў. 18 чэрвеня 2022 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Іслачы» (0:1). У чэрвені 2023 году пакінуў барысаўскі клюб[3]. У верасьні 2023 году ўзмоцніў склад жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]