Перайсьці да зьместу

Антон Кавалёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Кавалёў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 красавіка 2000(2000-04-19)[1][2] (24 гады)
Рост 178 см
Вага 70 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2021 Шахцёр Салігорск 1 (0)
2020 Тукумс 2000[d] 0 (0)
2021 Іслач 25 (0)
2022—2024 Тарпэда-БелАЗ 72 (7)
Зборныя
2021 Беларусь (да 21) 2 (0)

Антон Кавалёў (нар. 19 красавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ». Ягоны старэйшы брат Юры таксама футбаліст.

З 2017 году пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра». Гуляў у Юнацкай лізе УЭФА. У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 лістапада 2019 году ў матчы супраць «Менску» (0:1), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.

У сакавіку 2020 году поруч з таварышам па камандзе Яўгенам Козелам быў аддадзены ў арэнду латвійскаму клюбу «Тукумс-2000»[3]. Аднак у сувязі з пандэміяй каранавірусу пачатак чэмпіянату Латвіі быў адкладзены. У ліпені 2020 году быў адкліканы з арэнды ў «Шахцёр», гэтак і не згуляўшы ў Латвіі аніводнага матчу[4]. У другой палове 2020 году выступаў за дубль «Шахцёра». У студзені 2021 году пачаў трэнавацца зь «Іслаччу» і ў выніку быў арандаваны клюбам[5]. Здолеў замацавацца ў асноўным складзе, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[6].

У студзені 2022 году пачаў рыхтавацца да новага сэзону з «Шахцёрам», аднак хутка пакінуў клюб[7] і стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[8]. У студзені 2024 году трэнаваўся з расейскім «Факелам», аднак пасьля вярнуўся ў жодзінскі клюб[9] і ў лютым падоўжыў зь ім кантракт[10].

2 верасьня 2021 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Ісьляндыі (1:2).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]