Перайсьці да зьместу

Кленікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кленікі
польск. Klejniki
Кленікі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Насельніцтва: 490 чал.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.85; 23.4Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.85; 23.4
Кленікі на мапе Польшчы
Кленікі
Кленікі
Кленікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кленікі, часам Клейнікі (па-польску: Klejniki, па-падляску: Kléniki) — вёска ў Польшчы. Уваходзіць у склад гміны Чыжы Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва.

Царква Ўзьнясеньня Гасподняга (1988 г.)

У 1952—1954 гадах сядзіба самастойнае гміны Кленікі. У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Гасподняга ў вёсцы). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьцця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[1]).

Крыж-капліца пры царкве

Вёска заснаваная пры каралеўскім гасьцінцы, які спалучаў Бельск з Горадняй. Праваслаўная парафія існавала тут ужо ў 16 стагодзьдзі. Наступная царква — ужо ўніяцкая — пабудаваная ў 1793 годзе і пры пабудове наступнай (1883 год), перанесеная ў вёску Козьлікі. Царква 19 стагодзьдзя згарэла ў 1973 годзе, да 1988 году пабудаваная наступная (у гонар Ушэсьця Гасподняга). У 1907—1913 гадах карэспандэнцыю з Кленікаў адсылаў у «Нашую Ніву» сын тутэйшага праваслаўнага папа — Яўген Хлябцэвіч («Халімон з-пад Пушчы»).

  1. ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 13 траўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кленікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў