Эдуар Анры Аўрыль
Эдуар Анры Аўрыль | |
| Дата нараджэньня | 21 траўня 1849[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 28 ліпеня 1928[2] (79 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Адукацыя | школа прыгожых мастацтваў, Парыж |
| Месца вучобы | |
| Занятак | жывапіс, графіка, маляванка, разьба па дрэве |
| Навуковая сфэра | малярства |
| Псэўданімы | Paul Avril[2] |
| Узнагароды | |
Эдуар Анры Аўрыль (па-француску: Édouard-Henri Avril, падпісваўся звычайна Поль Аўрыль, па-француску: Paul Avril; 21 траўня 1843, Альжыр — 28 ліпеня 1928, Ле-Рэнсі) — францускі мастак, вядомы сваімі малюнкамі эратычнай літаратуры.
У 1874-1878 гг. вучыўся ў парыскай Школе прыгожых мастацтваў. Першай працай Аўрыля ў галіне эратычнай ілюстрацыі быў раман Тэафіля Гацье «Фартуна». Далей рушылі ўсьлед ілюстрацыі да «Салямба» Флябэра, «Фані Хіл. Успаміны жанчыны для уцех» Джона Клеланда, вершаў П’етра Арэтына (Позы Арэтына) і многіх іншых кніг, у тым ліку ананімных, якія распаўсюджваліся па падпісцы. Найбольшую вядомасьць атрымалі малюнкі Аўрыля да кнігі «Выявы Вэнэрпы: даведнік па клясычнай эротыцы» нямецкага вучонага Фрыдрыха Карла Форбэрга.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Творчасьць Эдуара Аўрыля мела парнаграфічны зьмест:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Edouard Henri Avril // база зьвестак Léonore (фр.) — ministère de la Culture.
- 1 2 3 4 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.