Натаніель Готарн
Натаніель Готарн | |
Nathaniel Hawthorne | |
Натаніель Готарн у 1841 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Nathaniel Hawthorne |
Нарадзіўся | 4 ліпеня 1804 Салем, Масачусэтс, ЗША |
Памёр | 19 траўня 1864 (59 гадоў) Плімут, Нью-Гэмпшыр, ЗША |
Пахаваны | |
Бацькі | Nathaniel Hathorne[d][2] Elizabeth Clarke Hathorne[d][3] |
Сужэнец | Сафія Готарн[d][4] |
Дзеці | Джуліян Готарн[d] і Марыя Альфонса Готарн[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1828—1864 |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | гатычная літаратура[d], апавяданьне[5] і аповесьць |
Мова | ангельская мова[6] |
Значныя творы | «The Scarlet letter» |
Подпіс | |
Ната́ніель Го́тарн (па-ангельску: Nathaniel Hawthorne; 4 ліпеня 1804, Салем — 19 траўня 1864, Плімут) — амэрыканскі літаратар ХІХ стагодзьдзя.
Скіраваная на рэлігію творчасьць Готарна апісвае праблематыку першароднага граха, жыцьця людзей які перамагаюць канфлікты віны і прабачэньня. Некаторыя дасьледнікі гавораць пра існаваньне «комплексу граху». Сам Готарн тлумачыць сваю творчасьць, а асабліва заінтарасаваньне маральнымі дылемамі, патрэбнасьцю кампэнсацыі сумнай вядомасьці Салему і прыняцьце адказнасьці за злачынствы зьдзейсьненыя пурытанскім насельніцтвам гораду, якое ў канцы XVI стагодзьдзя правяло некалькі «судоў над ведзьмамі». Натаніель Гортан, разам з Эдгарам Аланам По, да нашых дзён лічацца самымі лепшымі знатакамі цёмных бакоў чалавечай псыхікі амэрыканскай літаратуры.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Натаніель Готарн нарадзіўся 4 ліпеня 1804 году ў Салеме, Масачусэтс, дзе ў наш час знаходзіцца прысьвечаны яму музэй. Яго прадзядуля, Джон Готарн, браў удзел у вядомым працэсе над ведзьмамі ў XVII стагодзьдзі, што стала ганьбай роду Готарнаў. Гэты факт аказаў значны ўплыў на будучыню пісьменьніка, а так сама жыцьцё ў пурытанскім асяродзьдзі Новай Ангельшчыны, у якой ён выхоўваўся і якую вінаваціў у сваёй літаратурнай дзейнасьці. Готарн тлумачыў сваю творчасьць, а асабліва канцэнтрацыю ў ёй маральнымі дылемамі, адказнасьцю за зло, яго зьдзейсьніў яго продак.
У дзяцінстве (1808 год), Натаніель страціў свайго бацьку, капітана карабля, які памёр ад жоўтай ліхаманкі. Хлопчык вельмі рана даведаўся што такое адзінота, усе дні ён праводзіў у падарожжах па навакольных лясах у далечыні ад людзей. Літаратурныя дасьледчыкі лічаць, што менавіта ў гэты час абудзілася схільнасьць Готарна да самааналізу.
У 1821—1824 гадах Натаніель вучыўся ў Коледжы Боўдайн, дзе пазнаёміўся з вядомым у будучыні паэтам Генры Ўадсўортам Лонгфэлаўэем і будучым прэзыдэнтам ЗША Франклінам Пірсам. Пасьля сканчэньня вучобы, Готарн вырашыў заняцца літаратурнай дзейнасьцю. Гэты пэрыяд яго жыцьця не вельмі вядомы, але вядома, што ён пасяліўся ў даме свайго дзяцькі ў Салеме, які называў «сваім гняздом», выбіраючы поўнасьцю ізаляванае жыцьцё. У 1828 годзе быў напісаны першы раман «Fanshaw», які аказаўся няўдалым, а ў 1937 годзе былі апублікаваны яго першыя творы пад назвай «Twice told Stories».
У 1838 годзе Натаніель пазнаёміўся з мастачкай Сафі Пібадзі, зь якой, празь некаторы час, ажаніўся. Шукаючы для сябе і Сафі месца для жыцьця, пісьменьнік, разам з жонкай пераехаў у 1841 годзе ў утапічную камуну трансыдэнталістаў у Брук Фарм. У гэты пэрыяд, у 1852 годзе, была апублікавана яго аповесьць «The Blithdale Romance». У гэтым жа годзе Готарн, разам з Сафі, пераехаў у нованабыты дом. Хутка у Готарна нарадзілася трое дзяцей: Юні, Джуліяна і Розі. У 1841 годзе быў апублікаваны зборнік дзіцячых расказаў «Grandfathers Chair», а ў наступным годзе Готарн выдаў свае найлепшыя творы на гістарычныя і звышнатуральныя тэмы ў зборніку «Old Farm Stories». У 1850 годзе быў апублікаваны яго першы раман «The Scarlet letter», які прынёс пісьменьніку вядомасьць і стаў бэстсэлерам.
У 1853—1857 гадах Готарн атрымаў пасаду консула ЗША ў Лівэрпулі, Ангельшчына. У гэты час ён заняўся публіцыстыкай, яго фэльетоны былі сабраны і апублікаваны ў 1863 годзе пад назвай «Our Old Home». У 1857 годзе, разам зь сям’ёй Готарн пераехаў у Італію, дзе жыў у Рыме і Флярэнцыі. Тут была напісана яго апошняя аповесьць «The Мarble faun».
Пасьля вяртаньня ў ЗША ў 1860 годзе, лісты Готарна сьведчаць пра расчараваньне яго ўласнай літаратурнай дзейнасьцю. Пісьменьнік стаў пісаць значна меней, а на ўласным надмагільлі загадаў напісаць «What meaning?» («Які азначае?»). Акрамя гэтага, рак страўніка не дазволіў яму скончыць свае чатыры аповесьці.
Пісьменьнік памёр 19 траўня 1864 году ў Плімуце, Нью-Гэмпшыр, падчас свайго падарожжа ў Ўайт Маўнтынз, якое ён зьдзяйсьняў разам з Франклінам Пірсам. Гортан быў пахаваны ў родным Масачусэтсы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.findagrave.com/memorial/459/nathaniel-hawthorne
- ^ http://www.hawthorneinsalem.org/Life&Times/Family/Introduction.html
- ^ Geni.com (мн.) — 2006.
- ^ Nathaniel Hawthorne // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ NoveList Plus (анг.) — EBSCO Information Services.
- ^ Hawthorne, Nathaniel, 1804-1864 // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Натаніель Готарн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў