Мінігаўд
| Мініґаўд лац. Minigaŭd / Minihaŭd | |
| Menegald Menigaut | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Minno + Goldo Minno + Gaudo |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Мінгаўт, Менгаўд, Мінгаўд, Менькаўт, Мінкоўд, Мінкоўт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Мініґаўд» | |
Мінігаўд (Мінгаўт, Мінгаўд, Мінкоўд, Мінкоўт), Менгаўд (Менькаўт), Менігальд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Менегалд або Мінегалт, пазьней Мэнгольд або Мэнгальда (Menegald, Minegolt, Mengold[1], Mengolda[2]) і Мэнігаўт або Мэнэгаўт (Menigaut[3], Menegaut[4]) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[6], minthi 'памяць'[7], аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[8] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[9], а аснова -голд- (-голт-) (імёны ліцьвінаў Голдзін, Гоўдвік, Каргоўд; германскія імёны Goldine, Goldwig, Caragolt) — ад гоцкага gulth 'золата'[10].
У Прусіі бытавала імя Мінегаўд: Minnegaude (1339 і 1353 гады)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mynnegawde Wangsten bruder (13 чэрвеня 1406 году)[12]; Гринъкови Сурвиловичю Меньковтовичи[13], вдова Миникговдова поняти поволена с тыми придатъки, што Миникговду придано было[14] (1440—1492 гады); чоловика Мининговда и тотъ Миниговдъ… землю Миниговдову (18 студзеня 1529 году)[15]; Петрик Минковтович… Минкел Минковдович… Юри Минкговдович (1537—1538 гады)[16]; Zofia Mingoud (1739 год)[17]; Mengaudo (21 лістапада 1779 году)[18]; Mengaud (19 лістапада 1780 году)[18]; Stanislaus Mengowd (1 лістапада 1790 году)[18]; Stanislaus Mingowd (21 лістапада 1790 году)[18].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Менгальд († 882) — Сьвяты
- Мінігаўд — літоўскі баярын зь Відуклі, які ўпамінаецца ў 1406 годзе
- Петрык Мінкоўтавіч, Мінкель Мінкоўдавіч і Юры Мінгоўдавіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
- Мінгоўд Масьцейкавіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1567 годзе[19]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Barbé J.-M. Tous les prenoms. — Paris, 1994. P. 340.
- ↑ Schaar J. Woordenboek van voornamen. — Utrecht, 1984. S. 256.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne dans les registres de comptes de l’Hôtel-Dieu de Soissons au XVe siècle // L’Onomastique, témoin de l’activité humaine. Actes du Colloque d’onomastique du Creusot (mai/juin 1984). — Paris, 1985. P. 289.
- ↑ Larchey L. Dictionnaire des noms contenant la recherche étymologique des formes anciennes de 20,200 noms releves sur les annuaires de Paris. — Paris, 1880. P. 328.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1091, 1125.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 114.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 60.
- ↑ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 128.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 23.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 55.
- ↑ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 75.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 37, 47, 321.
- ↑ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- 1 2 3 4 M, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 11.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты