Перайсьці да зьместу

Жыгаўд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шыгаўдзь»)
Sigaud
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sieg + Gaudo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Шыгаўдзь
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Жыгаўд»

Жыгаўд (Шыгаўдзь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Сігаўд або Зігаўд (Sigaud) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Жыгімонт; германскія імёны Sigibot, Sigel, Sigimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[2], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[3] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[4].

Адпаведнасьць імя Сігаўдзь германскаму імю Sigaud сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: słuzba Styrpeykow… Marcin Szygowdz (24 чэрвеня 1695 году)[6].

Жыгаўд (Sziegaud, Sƶiegaud) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[7].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 607, 1325.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 163.
  6. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. S. 398—399.
  7. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 1332.