Перайсьці да зьместу

Кімбарцішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кімбарцішкі
лац. Kimbarciški
лет. Kimbartiškė
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Езяроскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°40′52″ пн. ш. 26°29′49″ у. д. / 55.68111° пн. ш. 26.49694° у. д. / 55.68111; 26.49694Каардынаты: 55°40′52″ пн. ш. 26°29′49″ у. д. / 55.68111° пн. ш. 26.49694° у. д. / 55.68111; 26.49694
Кімбарцішкі на мапе Летувы
Кімбарцішкі
Кімбарцішкі
Кімбарцішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кімбарцішкі (лет. Kimbartiškė) — вёска ў Летуве, каля Кімбарцішкаўскага возера. Уваходзяць у склад Турмонцкага староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету.

Гімбэрт (Gimbert) — імя германскага паходжаньня[1]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gimbertus[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

У пачатку XX ст. Кімбарцішкі ўваходзілі ў склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні[6].

  • 1902 год — 71 чалавек[7]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 642.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 70.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 77.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 215.