Камень (Віцебская вобласьць)
| Камень лац. Kamień | |
| Населены пункт | |
Вуліца да гарадзішча | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Лепельскі |
| Сельсавет | Каменскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°00′50″ пн. ш. 28°53′07″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 425 чал. (1997) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2132 |
| СААТА | 2227817066 |
| Нумарны знак | 2 |
| Камень на мапе Беларусі ± Камень | |
Ка́мень[1] — вёска ў Беларусі, на беразе Каменскага возера. Цэнтар сельсавету Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 1997 год — 425 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Лепеля; на аўтамабільнай дарозе Лепель — Віцебск.
Камень — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захавалася старажытнае гарадзішча. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл Сьвятога Казімера і сядзіба Пакашаў, помнікі архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Камень упамінаецца ў XVII ст., калі мястэчка знаходзілася ў валоданьні князёў Друцкіх-Сакалінскіх і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва. У 1631 годзе Крыштап Друцкі-Сакалінскі, кашталян полацкі, фундаваў у Камені царкву. У XVIII ст. мястэчка перайшло да роду Пакашаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. У 1796 годзе тут збудавалі касьцёл, у 1868 годзе — царкву. На 1882 год у Камені было 96 двароў, дзеялі царква і каталіцкая капліца, працавалі расейская народная вучэльня і паштовая станцыя.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Камень занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камень абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
20 жніўня 1924 году Камень вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету Лепельскага раёну. На 1997 год у вёсцы было 123 двары. У 2000-я гады Камень атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
- Старыя здымкі і графіка Каменю
- Сядзіба Пакашаў. А. Адам, 1812 г.
- Сядзіба Пакашаў. А. Адам, 21.07.1812 г.
- Праект царквы-мураўёўкі, 1863 г.
- Царква-мураўёўка, да 1918 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Камені працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарадзішча
- Гаспадарчая пабудова (XIX ст.)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца (XIX ст.)
- Касьцёл Сьвятога Казімера (1796)
- Сынагога
- Сядзіба Пакашаў (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Юрыя (1868; мураўёўка)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Каменю
- Гарадзішча
- Гаспадарчая пабудова
- Гаспадарчая пабудова, фрагмэнт
- Юдэйскія могілкі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 735.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 519.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||