Перайсьці да зьместу

Школьнае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Школьнае
Краіна Беларусь
Плошча 0,22 км²
Плошча вадазбору 6,9 км²
Максымальная глыбіня 5,2 м
Сярэдняя глыбіня 3,2 м
Найбольшая даўжыня 0,74 км
Найбольшая шырыня 0,49 км
Даўжыня берагавой лініі 2,08 км
Вышыня над узроўнем мора 137,6 м
Аб’ём вады 0,7 млн. м³
Каардынаты 55°00′55.50″ пн. ш. 28°53′39″ у. д. / 55.0154167° пн. ш. 28.89417° у. д. / 55.0154167; 28.89417Каардынаты: 55°00′55.50″ пн. ш. 28°53′39″ у. д. / 55.0154167° пн. ш. 28.89417° у. д. / 55.0154167; 28.89417
Школьнае на мапе Беларусі
Школьнае
Школьнае
Школьнае

Школьнае, Камень, Каменскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дзівы. Знаходзіцца ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці, за 20 км на паўночны ўсход ад места Лепеля. Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,49 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5,2 м, сярэдняя складае 3,2 м. Аб’ём вады 0,7 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,08 км.

На заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Камень.

Катлавіна авальная, выцягнутая ў кірунку з захаду на ўсход. Схілы вышынёй 3—5 мэтраў, разараныя, на поўдні месцамі да 15 мэтраў. Берагі пясковыя, забалочаныя, дзялянкамі сплавінныя. Абалона на поўначы і поўдні шырынёй 10—15 мэтраў, на захадзе і ўсходзе 150—250 мэтраў, забалочаная і парослая хмызьняком.

Дно да глыбіні 2—2,5 мэтраў пясковае, ніжэй глейкае і сапрапэлістае. Зарастае да глыбіні 2 мэтры.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 6 ручаёў, на ўсходзе выцякае ручай у возера Чаросава.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, уклея, лінь, краснапёрка[1].

  1. ^ Мыслівец І. Школьнае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 381.