Гедройцы
Гедройцы лац. Giedrojcy | |
Герб Гіпацэнтаўр | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Гедройцы — княскі род гербаў Гіпацэнтаўр і Порай, выхадцы зь якога займалі высокія дзяржаўныя, царкоўныя і вайсковыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Першы пісьмовы ўспамін пра род датуецца 1399 годам, калі вялікі князь Вітаўт разглядаў іхную судовую справу зь біскупам віленскім. У часе складаньня Гарадзельскай уніі (1413 год) прынялі герб Порай[1].
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзілі з удзельных князёў, уладаньні якіх знаходзіліся ў вёсцы Гедройцах і ейных ваколіцах на поўнач ад Вільні. 3 XVI ст. карысталіся прыдомкам Даўмонт, што мусіла сьведчыць пра іхнае старажытнае княскае паходжаньне.
У першай палове XV ст. упамінаюцца князі Война, Гоюл[1] і Ягайла Гедройцы, якія падпісалі як сьведкі міжнародныя акты Сьвідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча. Ужо ў XVI ст. існавала шмат галінаў роду. Адна з княскіх лініяў карысталася прозьвішчам Юрага.
У XV ст. у Кракаўскім унівэрсытэце навучалася 6 Гедройцаў. У попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1528 год) значыцца 85 шляхцічаў з прозьвішчам Гедройц, якія выступалі на вайну асобнай харугвай[2].
Найбольш вядомыя з роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхал Гедройц (каля 1425 — 1485) — каталіцкі манах, бласлаўлёны
- Мэльхіёр Гедройц (1536—1609) — біскуп жамойцкі
- Марцін Гедройц (1545—1621) — ваявода амсьціслаўскі
- Ян Стэфан Гедройц (1730—1802) — біскуп жамойцкі і інфлянцкі
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Кацярына Шыманоўская (з Гедройцаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Пазднякоў В. Гедройцы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 521.
- ^ Насевіч В. Гедройцы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 502.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0