Перайсьці да зьместу

Гетман вялікі літоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вялікія гетманы літоўскія»)
Герб гетмана вялікага літоўскага «Булава»

Гетман вялікі літоўскі (да XVII ст. найвышэйшы гетман літоўскі) — кіраўнік узброеных сілаў Вялікага Княства Літоўскага, адзін з найвышэйшых ураднікаў.

Меў поўную ўладу (у тым ліку права суду і сьмяротнага пакараньня) у войску, якое беспасярэдне яму падпарадкоўвалася. Утварэньне ўзброеных сілаў ажыцьцяўляў толькі на падставе лістоў вялікага князя, дасланых для найманьня жаўнераў. Без дазволу манарха ня меў права весьці перамовы зь непрыяцелем. У мірны час займаўся агульнай адміністрацыяй (камлектаваў узброеныя сілы, распараджаўся срэбраншчынай, назіраў за станам памежных замкаў і інш.) і бараніў вайсковыя інтарэсы[1].

Гетманаў прызначаў вялікі князь літоўскі толькі зь ліку падданых Вялікага Княства Літоўскага, што замацоўвалася ў Статутах. Урад лічыўся пажыцьцёвым, але празь цяжкую хваробу ці палон яго маглі перадаць іншаму.

Намесьнікам і памагатым вялікага гетмана быў гетман польны літоўскі.

Канстантын Астроскі
Ян Караль Хадкевіч
Леў Сапега
Гетманы вялікія літоўскія
Год прыняцьця
ўраду
Год складаньня
ўраду
альбо сьмерці
Асоба
27.3.Індыкт 2 (?) 1497 (?) Пётар Мантыгердавіч «Белы» («гетман наш»)
1497 14.7.1500 князь Канстантын Астроскі (гетман)
канец 1500 21.4.1501 князь Сямён Гальшанскі (гетман найвышэйшы)
лета 1501 сакавік 1503 Станіслаў Кезгайла (гетман)
1503 14.08.1507 Станіслаў Кішка (гетман, гетман польны, гетман абозны)
восень 1507 да 25.08.1530 Канстантын Астроскі (паўторна)
1530 1531 вакансія
20.03.1531 красавік 1541 Юры Радзівіл (найвышэйшы)
1541 1553 вакансія. 22.12.1549 намінаваны Мікалай Радзівіл «Чорны», але ўраду не прыняў.
1553 сакавік 1566 князь Мікалай Радзівіл «Руды» (у 1559 дзеля інфлянцкай выправы былі прызначаны гетманы: Ян Хадкевіч «над пешымі» і Юры Зяновіч «над коннымі»)
сакавік 1566 12.11.1572/19.11.1573 Рыгор Хадкевіч
1572 1576 вакансія
30.08.1576/1577 27.06.1584 князь Мікалай Радзівіл «Руды» (паўторна; у 1578 быў названы гетманам інфлянцкім Ян Хадкевіч)
1584 1589 вакансія
18.04.1589 20.11.1603 князь Крыштап Радзівіл «Пярун»
1603 1605 вакансія
сакавік 1605 24.09.1621 Ян Караль Хадкевіч
1621 1625 вакансія
каля 25.07.1625 7.07.1633 Леў Сапега
1633 1635 вакансія
1.01.1635 19.09.1640 князь Крыштап Радзівіл
1640 1646 вакансія
17.04.1646 30/31.12.1655 Януш Кішка
17 чэрвеня 1654 30/31.12.1655 князь Януш Радзівіл
да 8.03.1656 30.12.1665 Павал Ян Сапега (у верасьні 1655 намінаваны рэгімэнтарам генэральным ВКЛ)
1665 1667 вакансія
3.01.1667 4.04.1682 Міхал Казімер Пац
13.05.1682 1703 Казімер Ян Сапега
6.11.1703 1707 князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі
1707 8.05.1708 Казімер Ян Сапега (паўторна; намінаваны каралём і вялікім князем Станіславам Ляшчынскім)
14.05.1708 кастрычнік 1709 Ян Казімер Сапега (намінаваны каралём і вялікім князем Станіславам Ляшчынскім)
22.10.1709 17.10.1709 князь Рыгор Антоні Агінскі (намінаваны, але да таго часу ўжо памёр)
28.10.1709 3.01.1730 Людвік Канстантын Пацей
1730 1735 вакансія. 12.1.1730 князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі намінаваны рэгімэнтарам генэральным войскаў ВКЛ.
26.11.1735 16.09.1744 князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі (паўторна)
5.10.1744 22.05.1762 князь Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»
8.10.1762 26.01.1768 князь Міхал Юзэф Масальскі
29.02.1768 6.07.1793 князь Міхал Казімер Агінскі
11.06.1793 25.04.1794 Сымон Марцін Касакоўскі
  1. ^ Генадзь Сагановіч. Гетман // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 531.