Рэфэрэндар вялікі літоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Рэфэрэндары вялікія літоўскія (па-лацінску: referendarius) — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Штодзённа ў каралеўскім палацы, ад раніцы пасьля імшы і да абеду, а пасьля абеду да вячэры выслухоўвалі скаргі прыватных асобаў і паведамлялі іх зьмест (перакладалі) канцлеру (а той даводзіў іх да караля і вялікага князя), паведамлялі пастановы манарха на пададзеныя просьбы й скаргі. Несупынна знаходзіліся пры каралю, давалі яму парады.

У Польшчы ўрады сьвецкага і духоўнага рэфэрэндара ўведзены ў 1507, у ВКЛ вядомы адпаведна з 1539 і 1575. У 1633 духоўны рэфэрэндар атрымаў права ўдзельнічаць ў паседжаньнях Сэнату з правам дарадчага голасу. У 1635 ураўнаваны ў правах з каронным духоўным рэфэрэндарам, засядаў у каралеўскім рэляцыйным судзе, дзе разглядаліся інфлянцкія й курляндзкія справы.

У гэты час у ВКЛ заснаваны рэфэрэндарскі суд (ажыцьцяўляўся духоўным рэфэрэндарам аднаасобна) як найвышэйшы дамэніяльны суд караля. Разглядаў скаргі сялянаў каралеўскіх уладаньняў (каралеўшчын) ВКЛ на старостаў і дзяржаўцаў. Найвышэйшай апэляцыйнай інстанцыяй для рэфэрэндарскага суду быў задворны асэсарскі (каралеўскі) суд.

У 15401570-я гады ўрад рэфэрэндара існаваў і ў Падляскім ваяводзтве.

Сьпіс рэфэрэндараў вялікіх духоўных літоўскіх[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс рэфэрэндараў вялікіх сьвецкіх літоўскіх[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]