14 ліпеня
Выгляд
← ліпень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
14 лі́пеня — 196-ы дзень году (195-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 171 дзень.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1099 — падчас 1-га Крыжовага паходу крыжакі штурмам узялі Ерусалім
- 1500 — маскоўскае войска атрымала перамогу над войскам ВКЛ у бітве пры Ведрашы
- 1789 — штурмам Бастыліі пачалася Француская рэвалюцыя
- 1792 — вайна Рэчы Паспалітай з Расеяй: перамога расейцаў у Бітве пад Войшкамі
- 1884 — распачаў дзейнасьць Народны банк Сэрбіі
- 1913 — у Вільні заснаванае Беларускае выдавецкае таварыства — галоўнае на той час беларускае кніжнае выдавецтва
- 1920 — Чырвоная Армія займае Вільню
- 1990 — указ Міхаіл Гарбачова «Аб дэмакратызацыі і разьвіцьці тэлебачаньня ў СССР»
- 1995 — чачэнскія баевікі на чале з Шамілем Басаевым захапілі больш за 1600 закладнікаў у бальніцы горада Будзёнаўску
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1602 — Джуліё Мазарыні, царкоўны і палітычны дзяяч і першы міністар Францыі
- 1743 — Гаўрыіл Дзяржавін, выбітны расейскі паэт эпохі Асьветніцтва, прадстаўнік клясыцызму ў літаратуры, які значна яго рэфармаваў
- 1799 — Лявон Патоцкі, ад’ютант Тадэвуша Касьцюшкі, мэмуарыст. Псэўданім: Bonawentura z Kochanowa
- 1800 — Жан Батыст Дзюма, францускі хімік-арганік і дзяржаўны дзяяч
- 1816:
- Геранім Марцінкевіч, паэт, празаік, драматург. Пісаў на польскай і беларускай мовах
- Жазэф Арцюр дэ Габіно, францускі сацыёляг, этноляг, антраполяг, пісьменьнік, дыплямат
- 1854 — Яцэк Мальчэўскі, польскі мастак, адна з галоўных постацяў польскага сымбалізму
- 1862 — Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак і графік, сымбаліст
- 1890 — Восіп Цадкін, францускі скульптар
- 1904:
- Міхась Адзярыха, краязнавец, пэдагог і палітычны дзяяч
- Ісак Башэвіс Зынгер, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1978)
- 1905 — Пятро Сакол, беларускі паэт і перакладчык
- 1911 — Павал Пруднікаў, беларускі пісьменьнік
- 1913 — Джэралд Рудалф Форд, 38-ы прэзыдэнт ЗША
- 1914 — Шара Карыг, вугорская сацыял-дэмакратка, палітвязень, перакладчыца, праведніца народаў сьвету
- 1916 — Натальля Гінзбург, італьянская пісьменьніца
- 1918:
- Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр
- Эгмант Прынц цур Ліпэ-Вайсэнфэльд, нямецкі пілёт Люфтвафэ, вайсковы авіятар, начны ас арыстакратычнага паходжаньня
- 1920 — Алесь Астапенка, беларускі паэт, літаратуразнавец, перакладчык
- 1921 — Сікста Дуран-Бальлен, эквадорскі палітык
- 1927 — Георгі Штыхаў, беларускі археоляг, гісторык
- 1942 — Хавіер Саляна, гішпанскі палітык
- 1961 — Ота Мэсмэр, рымска-каталіцкі дзеяч у Расеі, езуіт
- 1966:
- Міхал Ермашкевіч, беларускі рымска-каталіцкі дзеяч, дамініканін, мастак
- Юры Крываручка, народны дэпутат Ўкраіны
- Мэт’ю Фокс, амэрыканскі актор, вядомы як Джэк Шэпард ў сэрыяле «Згубленыя»
- Міхаіл Мархель, беларускі футбаліст і футбольны трэнэр, галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі (2019—2021)
- 1967 — Валеры Пекрэс, француская палітык-вумэн, прэзыдэнт рэгіянальнай рады Іль-дэ-Франс
- 1977 — Вікторыя, кронпрынцэса Швэцыі й герцагіня Вэстэр’ётлянду
- 1984 — Самір Ханданавіч, славенскі футбаліст
- 1987 — Адам Джонсан, ангельскі футбаліст
- 1990 — Уладзімер Ігнацік, беларускі тэнісіст
- 1992 — Ёнас Гофман, нямецкі футбаліст
- 2000 — Раман Вягера, беларускі футбаліст, які выступае на пазыцыі абаронцы
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1223 — Філіп ІІ, францускі кароль
- 1793 — Жак Катэліно. лідэр вандэйцаў у барацьбе з рэспубліканскай Францыяй
- 1938 — Тодар Вернікоўскі, беларускі палітычны й грамадзка-культурны дзяяч, міністар фінансаў і гаспадаркі БНР
- 1992 — Аляксей Карпюк, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч
- 1994 — Пятро Конюх, беларускі опэрны сьпявак
- 2003 — Кампай Сэгунда, кубінскі музыка, сьпявак і кампазітар
- 2013 — Алена Лось, беларуская мастачка, графік
- 2024 — Леанід Гуцін, беларускі кампазытар