Інстыгатар вялікі літоўскі
Інстыгатар вялікі літоўскі (па-лацінску: instigator) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Выконваў функцыі галоўнага пракурора дзяржавы.
У Польшчы ўведзены ў 1557. У ВКЛ упершыню згадваецца ў 1565, з XVII стагодзьдзя меў намесьнікам віцэ-інстыгатара. З XVIII стагодзьдзя дыгнітарскі ўрад.
Выступаў па ўсіх справах, не акрэсьленых у праве, уносіў скаргі пра здраду дзяржаве і абразу маястату вялікага князя. Пільнаваў даходы са сталовых маёнткаў вялікага князя, уносіў скаргі супраць ураднікаў па гаспадарчых справах. Засядаў у задворным асэсарскім судзе (з правам дарадчага голасу) і рэфэрэндарскім, падпарадкоўваўся канцлеру.
На сойме 1775 віцэ-інстыгатары былі параўнаны з інстыгатарамі, якіх пасьля гэтага было двое.
Успамінаюцца з тытулам інстыгатара літоўскага:
- Мэльхіор Няцецкі (16.8.1566)
- Ян Стрыжоўскі (1567)
- Андрэй Стрэжэўскі (1568)
- Ян Вількажэнт (17.4.1571)
- Вацлаў Лапацінскі (1581—1584)
- Мікалай Вікоўскі (1.12.1584)
- Дэўчэпольскі (20.3.1586)
- Ян Камянецкі (24.3.1586)
- Мальхэр Мэтэльскі (28.3.1586, спраўца інстыгатара)
Інстыгатарамі вялікімі літоўскімі былі:
- Мальхэр Камінскі (Каменскі) (26.7.1586 — 1604)
- Мікалай Пжэлеўскі (Пузэлеўскі) (24.4.1604 — ?)
- Якуб Залескі (? — 1623 — ?)
- Хрызастом Валадкевіч (11.3.1626 — 1633)
- Юры Драслаўскі (21.3.1633 — ?)
- Стэфан Хжанстоўскі (1638—1647)
- Самуэль Камароўскі (1647 — ?)
- Крыштап Уніхоўскі (1649—1659)
- Вінцэнт Орда (22.3.1659 — 1665)
- Ян Замбжыцкі (1666—1670)
- Сымон Казімер Куровіч-Забістойскі (2.1679 — 1692)
- Дыянісі Рамановіч (6.1692 — ?)
- Станіслаў Руткевіч (1696—1711)
- Ян Францкевіч (25.12.1711 — 1713)
- Казімер Крулікоўскі (16.2.1713 — 1731)
- Міхал Вішнеўскі (16.2.1731 — 1732)
- Станіслаў Антоні Бужынскі(pl) (25.4.1734 — 8.5.1750)
- Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (9.5.1750 — 1761)
- Андрэй Зянковіч(pl) (9.5.1761 — 1765)
- Адам Хмара (9.12.1765 — 10.3.1779)
- Антоні Бажэнцкі (1775—1782)
- Яўстах Юзэф Храпавіцкі (1779—1783)
- Рафал Сьлізень (29.1.1782 —)
- Юзэф Храпавіцкі (6.13.1783 — 1792)
- Францішак Вайніловіч (1794 — )
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.