Рэгент (Вялікае Княства Літоўскае)
Рэгент (ад лац. regens — правіцель) — кіроўны ураднік ў канцылярыях Вялікага Княства Літоўскага[1], адзін з сакратароў.
Апроч таго, рэгентамі называлі кіраўніка дзяржавы пры малалетнім манарху і капэльмайстра (паводле слоўніка У. Даля, у гэтым значэньні таксама ўжываліся словы губэрнатар і гувэрнёр)[2].
У ВКЛ рэгент Вялікай канцылярыі вядомы з 1590-х гадоў, Малой канцылярыі — з пачатку XVII ст. Рэгенты назначаліся Канцлерам (падканцлерам), пасьля зацьвярджаліся Вялікім князем і служылі да зьмены канцлера (падканцлера). У задачу рэгентаў Вялікай і Малой канцылярыяў уваходзіла ўнясеньне дакумэнтаў у Мэтрыку Вялікага Княства Літоўскага і выдача на запыты копіяў-выпісак дакумэнтаў (пазьней гэты абавязак выконвалі мэтрыканты). Апроч таго, цэнтральныя рэгенты рэдагавалі і падносілі на подпіс вялікакняскія, канцлерскія і падканцлерскія дакумэнты, выконвалі абавязкі натарыюсаў. У выпадку сьмерці канцлера яго абавязкі часова выконваў рэгент Вялікай канцылярыі, падканцлера — рэгент Малой канцылярыі.
З 1776 году рэгент Вялікай канцылярыі ўдзельнічаў у пасяджэньнях задворнага асэсарскага суду.
Апроч цэнтральных рэгентаў, існавалі падобныя пасады ў земскіх і гродзкіх судах, магістратах, кансысторыях і іншых дзяржаўных установах, дзе яны займаліся складаньнем дакумэнтаў і адказвалі за іх захаванасьць.
Сьпіс рэгентаў канцылярыі вялікай літоўскай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзіслаў Кірдзей(pl) (1639)
- Францішак Ісайкоўскі (да 1650)
- Ян Казімер Умястоўскі(pl) (1548—1654)
- Казімер Войшнар (1646—1677)
- Ян Пакжыўніцкі (да 1705)
- Ян Аўгуст Гільзэн(pl) (1738—1744)
- Аўсяны (1760)
- Юзэф Міхал Сяліцкі (1763—1786)
Сьпіс рэгентаў канцылярыі малай літоўскай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян Караль Белазор (? — 1631)
- Андрэй Казімер Асоўскі (1658—1676)
- Каэтан Кажэнёўскі (1717)
- Расоўскі (1738)
Сьпіс рэгентаў канцылярыі скарбовай літоўскай альбо актаў скарбу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіс рэгентаў канцылярыі вайсковай літоўскай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вольскі (1763)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рэгент // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 527.
- ^ В. Даль Регент (рас.) Толковый словарь В. Даля. Словопедия. — Регент (то же слово, как: губернатор). Праверана 5 красавіка 2011 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.