Ураднік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ураднік — службовая асоба ўва ўрадах Вялікага Княства Літоўскага. Пасада зацьвярджалася вялікім князем, ваяводамі і старостамі з абраных кандыдатаў і была пажыцьцёвай або да паступленьня на вышэйшы ўрад.

Ураднікі падзяляліся на земскіх (дзяржаўных) і прыдворных:

Галоўныя цэнтральныя ўраднікі (маршалкі вялікі і дворны, гетман вялікі, падскарбі земскі, канцлер, падканцлер), ваяводы, кашталяны, староста жамойцкі ўваходзілі ў Раду Вялікага Княства Літоўскага.

Па Люблінскай уніі (1569) у Сэнаце Рэчы Паспалітай засядалі 5 найвышэйшых ураднікаў Вялікага Княства Літоўскага — маршалкі вялікі і дворны, канцлер, падканцлер, падскарбі земскі, а таксама ўсе ваяводы, кашталяны і староста жамойцкі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Аляксандр Марыскін. Ураднік // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 692.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]