Пісар дэкрэтавы літоўскі
Выгляд
Пісар дэкрэтавы літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Загадваў дэкрэтавымі кнігамі Мэтрыкі ВКЛ. Урад быў утвораны ў 1645, падлягаў прысяге. 8.8.1699 выйшла дэклярацыя аб перавазе гэтага ўраду над інстыгатарам літоўскім. Але фактычна гэта тычылася толькі Рамановіча, бо пазьней урад разьмяшчаўся ніжэй за інстыгаторыю.
Пісарамі дэкрэтавымі літоўскімі былі:
- Цыпрыян Павал Бжастоўскі (27.3.1645 — 11.4.1650)
- Крыштап Антоні Обрынскі (20.7.1650 — 28.6.1660)
- Ян Фрацішак Пазьняк (30.6.1660 — 1664?)
- Казімер Юліан Пухальскі (11.4.1665 — 7.11.1692)
- Ян Дзянісі Рамановіч (5.1/18.11.1693 — 21.6.1701)
- Казімер Караль Вайдзевіч (29.9/20.10.1704 — 26.9/12.1707)
- Самуэль Юровіч (Юрэвіч) (16.11.1709 — 9.1.1720; 9.2.1711 з тытулам пісара дэкрэтавага выступае Марцін Фларыян Карафа-Корбут)
- Францішак Хжаноўскі (20.5.1721 — 1722)
- Давід Міцкевіч (13.10.1722 — да 30.4.1737)
- Калікст Гарноўскі (8.7.1737 — 1746)
- Рафал Юзэф Яленскі (12.12.1746 — 29.1.1752)
- Гедэон Яленскі (16.10.1752 — 18.10.1776)
- Ян Яленскі(pl) (29.10.1776 — 1793)
- Багуслаў Леапольд Аскерка (1793? —)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księnstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba // Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. — Kornik: Biblioteka Kornicka, 1994.