Мернік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мернік літоўскі (па-лацінску: geometra) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім у 16 — 18 стагодзьдзі, які займаўся вызначэньнем межаў і вымярэньнем зямельных участкаў, зьяўляўся чальцом падкаморскага суду. Пасада мерніка распаўсюдзілася з пачаткам валочнай памеры. Звычайна мернікаў прызначалі з шляхціцаў, аселых у адпаведным ваяводзтве або павеце. Прыладамі працы мернікаў былі шнуры, жэрдкі, мэталічныя ланцугі. Вялікія адлегласьці вымяралі крокам і з дапамогай астралябіяў з дыёптрамі, мэнзульных столікаў.

У 18 стагодзьдзі ўведзен урад генэральнага мерніка літоўскага (у 1726 ім быў гарадзенскі ландвойт К. Сямашка), пазьней — мерніка літоўскага.

Пасьля ўлучэньня беларускіх зямель у склад Расейскай імперыі (канец 18 ст.) мерніцтвам займаліся расейскія землямеры, якія былі дзяржаўнымі службоўцамі. Мернікі да часу скасаваньня Статуту ВКЛ у 1840 выконвалі другарадныя дапаможныя абавязкі.

Мернікамі літоўскімі былі:

  • Сымон Вранеўскі (мернік каралеўскі 1631)
  • Юзэф Багуфал (17621674)
  • Тадэвуш Штэйн (1781 — ?)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]