Перайсьці да зьместу

Інваліднасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Зьнявечаны»)
Сымбаль даступнасьці для інвалідаў[1]

Інваліднасьць — перашкоды ці абмежаваньні дзейнасьці чалавека зь фізычнымі, разумовымі, сэнсарнымі ці псыхічнымі адхіленьнямі.

Інвалід — чалавек, у якога магчымасьці яго жыцьцядзейнасьці ў грамадзтве зьяўляюцца абмежаванымі з-за яго фізычных, разумовых, сэнсарных ці псыхічных адхіленьняў[2].

Наданьне статусу «інвалід» валодае юрыдычным і сацыяльным сэнсам, разумеючы пад сабой пэўныя асаблівыя ўзаемаадносіны з грамадзтвам: наяўнасьць льготаў, атрыманьне выплатаў (алімэнты), абмежаваньне ў дзеяздольнасьці. Некаторыя спэцыялісы разглядаюць інваліднасьць як адну з формаў сацыяльнай няроўнасьці.

У цяперашні час прынята паліткарэктная форма абазначэньня інваліда — «чалавек з абмежаванымі магчымасьцямі».

На 2010 г. у краіне налічвалася звыш 500 тыс. зьнявечаных[3] (5,3% насельніцтва). На студзень 2012 г. каля 80% зьнявечаных людзей працаздольнага ўзросту не наймаліся на працу[4]. На красавік 2012 г. налічвалася 135 тыс. інвалідаў 3-й групы (27% агульнага ліку зьнявечаных)[5]. На 1 студзеня 2014 году на ўліку ў 146 тэрыятарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва (ТЦСАН) Беларусі стаяла 50 000 самотных зьнявечаных асобаў 1-й і 2-й групаў, а таксама 22 700 сем’яў са зьнявечанымі дзецьмі[6].

25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ухваліў Пастанову № 168, паводле якой зацьвердзіў «Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў..., у дачыненьні якіх пры арэндзе нерухомасьці да базавых ставак прымяняецца паніжальны каэфіцыент 0,1». Сярод 102 грамадзкіх аб’яднаньняў у Пераліку, 11 мелі ў назьве слова «інвалід»: «Асацыяцыя сем’яў дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў зь дзіцячым цэрэбральным паралюшам і сьпіннамазгавымі паталёгіямі» («АІДЦПСМП», Гомель), «Беларуская фэдэрацыя танцаў і мастацкай гімнастыкі на інвалідных калясках», «Беларуская фэдэрацыя фізычнай культуры і спорту інвалідаў», «Беларускі фонд дапамогі спартоўцам-інвалідам», «Інвалід і асяродзьдзе» (Берасьцейская вобласьць), «Інваліды-сьпінальнікі» (Гомельская вобласьць), «Інваліды Чарнобылю», «Прамэтэй» (спартовы клюб), «Рагачоўскае раённае грамадзкае аб’яднаньне бацькоў дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў» (Гомельская вобласьць), «Цэнтар рэалізацыі гуманітарных праграмаў для інвалідаў» («ЦРГПІ», Гомель) і «Шанец» (спартовы клюб)[7].

  1. ^ ПРОЕКТИРОВАНИЕ ЗДАНИЙ И СООРУЖЕНИЙ С УЧЕТОМ ДОСТУПНОСТИ ДЛЯ МАЛОМОБИЛЬНЫХ ГРУПП НАСЕЛЕНИЯ. ОБЩИЕ ПОЛОЖЕНИЯ. СП 35-101-2001 М.,2001 с.146
  2. ^ Язык важен для того, чтобы покончить с дискриминацией. Сайт Дианы Веренич
  3. ^ Сяргей Грыб. Як атрымаць тэхнічныя сродкі // Краіна здароўя. — 19 кастрычніка 2010. — № 55 (224). — С. 5.
  4. ^ Надзея Дрыла. Чужыя сярод сваіх // Зьвязда : газэта. — 18 студзеня 2012. — № 10 (27125). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Сьвятлана Барысенка. У аптэку — праз паліклініку // Зьвязда. — 19 красавіка 2012. — № 76-77 (27191-27192). — С. 10.
  6. ^ Сьвятлана Бусько. Колькасьць атрымальнікаў сацыяльных паслуг расьце // Зьвязда. — 4 лютага 2014. — № 20 (27630). — С. 1.
  7. ^ Раман Галоўчанка. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2021 г. № 168 «Аб зьмяненьні пастановы Савета міністраў РБ ад 30 красавіка 2013 г. № 327» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 сакавіка 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.