Міністэ́рства юсты́цыі Рэспу́блікі Белару́сь (Мін’юст Беларусі) — ведамстваўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне справаводзтва. Міністар юстыцыі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам.
стварэньне зь ліку дзяржаўных адмыслоўцаў нарадаў для распрацоўкі заканадаўства, пастановаў ураду ды міжнародных дамоваў;
перадача паўнамоцтваў падначаленым установам;
устанаўленьне наўпроставых сувязяў з адпаведнымі ўстановамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
ухваленьне загадаў аб касаваньні дапушчаных Нацыянальным банкам, Акадэміяй навук, ведамствамі ўраду, Радамі й выканаўчымі камітэтамі вобласьцяў ды Менску парушэньняў парадку падрыхтоўкі, ухваленьня, уліку ды ацэнкі заканадаўства;
падача прапановаў ва ўрад аб касаваньні пастановаў яго ведамстваў, прэзыдэнту аб прыпыненьні пастановаў мясцовых Радаў або касаваньні пастановаў мясцовых органаў выканаўчае ўлады, у Савет Рэспублікі аб касаваньні пастановаў мясцовых Радаў;
падача ва ўрад прапановаў аб звальненьні падначаленых яму чыноўнікаў за невыкананьне ведамасных загадаў;
стварэньне, пераўтварэньне ды касаваньне падпарадкаваных установаў;
праверка ва ўстановах справаводзства ды архіўнай справы[4].