Віталь Воўк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Віталь Воўк
Міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусі
27 сьнежня 2014 — 16 жніўня 2018
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Папярэднік: Дзьмітры Кацярыніч
Наступнік: Павал Уцюпін
Генэральны дырэктар ААТ «Менскі завод колавых цягачоў»
4 кастрычніка 2011 — 27 сьнежня 2014
Папярэднік: Генадзь Сінягоўскі
Наступнік: Ігар Летаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1962 (57 гадоў)
Каленкавічы
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Воўк (неадназначнасьць).

Віта́ль Міха́йлавіч Воўк (нар. 1962, Каленкавічы, Гомельская вобласьць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў у Каленкавічах сярэднюю школу №3. У 1984 року скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «аўтамабілі і трактары».

У 1984—2001 роках працаваў на розных пасадах на Менскім аўтамабільным заводзе, а затым — Менскім заводзе колавых цягачоў. У 2001—2006 роках зьяўляўся генэральным дырэктарам ТАА «Юкола-Сэрвіс» і ТАА «Юкола Мотарс». У 2006—2010 роках — намесьнік генэральнага дырэктара вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Менскі завод колавых цягачоў» па камэрцыйных пытаньнях.

У 2009 року скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусі, атрымаўшы спэцыяльнасьць «дзяржаўнае кіраваньне нацыянальнай эканомікай».

З 2010 па 2011 год Віталь Воўк зьяўляўся генэральным дырэктарам сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Волат-Санцзян(be)». З кастрычніка 2011[1] па сьнежань 2014 узначальваў ААТ «Менскі завод колавых цягачоў».

27 сьнежня 2014 прызначаны міністрам прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Зьняты з пасады 16 жніўня 2018 году за невыкананьне даручэньняў прэзыдэнта Беларусі па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну[2][3].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жыцьцяпіс на бачыне Міністэрства прамысловасьці