Перайсьці да зьместу

Астан Віла Бірмінггэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Астан Віла»)
Астан Віла Бірмінггэм
Поўная назва па-ангельску: Aston Villa Football Club
Заснаваны 21 лістапада 1874
Горад Бірмінггэм, Ангельшчына
Стадыён Віла Парк
Умяшчальнасьць: 42 788
Прэзыдэнт Насэф Савірыс[d]
Кіраўнік Ўэс Эдэнз[d] і Насэф Савірыс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2023—2024 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
avfc.co.uk (анг.)

«А́стан Ві́ла» (па-ангельску: Aston Villa F.C.) — ангельскі футбольны клюб з гораду Бірмінггэму. Клюб разьмяшчаецца ў Астане — цэнтральным раёне гораду, ад імя якога й пайшоў назоў каманды. Клюб зьявіўся на сьвет у 1874 годзе. У 1888 годзе ён быў адным з заснавальнікаў Футбольнай Лігі, у 1897 годзе зьмяніў футбольную пляцоўку на «Віла Парк», а ў 1992 годзе клюб стаў адным з заснавальнікаў Прэм’ер-Лігі.

«Віла» — адзін з самых сталых і пасьпяховых клюбаў у Ангельшчыне, маючы на сваім рахунку 7 перамогаў у чэмпіянаце й столькі ж разоў становячыся ўладальнікамі кубка краіны. Таксама клюб зьяўляецца адным з чатырох ангельскіх калектываў, што змаглі заваяваць самы прэстыжны трафэй Старога Сьвету — Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў у сэзоне 1981—1982 гадоў.

«Віла» мае працяглае супрацьстаяньне са сваім сталым ворагам «Бірмінггэмам Сіці», якое яшчэ мае назоў «дэрбі другога гораду» й цягнецца з 1879 году. Традыцыйныя колеры экіпіроўкі — бардовыя кашулі з блакітнымі рукавамі, белыя трусы й блакітныя гэтры. Традыцыйны лягатып зьмяшчае залатога ільва на блакітным фоне. Апошнім разам лягатып быў мадыфікаваны ў 2016 годзе[2].

Гэры Гэмптан забівае адзін са сваіх двух галоў у фінале Кубка Ангельшчыны 1905 году.

Клюб быў заснаваны ў сакавіку 1874 году гульцамі ў крыкет для таго, каб зімой падтрымліваць фізычную форму. Да канца 1870-х гадоў «Астан Віла» стала адной з наймацнейшых камандаў у Мідлэндсе. У 1880 годзе клюб перамог у кубку Бірмінггэму, які стаўся першым трафэем у гісторыі клюбу, у тым жа сэзоне каманда пачала выступы ў Кубку Ангельшчыны, дзе дайшла да трэцяга раўнду. Таксама ў 1879 годзе быў згуляны першы матч са сваім гістарычным супернікам «Бірмінггэм Сіці», які зваўся тады «Смол Гіл». Матч скончыўся перамогай «Смол Гілу» зь лікам 1:0. Гэтая падзея паклала пачатак дэрбі другога гораду.

У 1878 годзе ў зборную Ангельшчыны ўпершыню быў выкліканы гулец «Астан Вілы» Артур Браўн. У першай палове 1880-х гадоў «Астан Віла» працягвала заставацца наймацнейшай камандай Мідлэндсу, выйграўшы Кубак Бірмінггэму 5 разоў у 6 розыгрышах, аднак у Кубку Ангельшчыны справы ішлі ня гэтак добра, найлепшым вынікам у Кубку была стадыя чвэрцьфіналу.

Першы вялікі посьпех прыйшоў да клюбу ў 1887 годзе, калі ўпершыню быў выйграны Кубак Ангельшчыны. Тады ў камандзе гулялі вядомыя гульцы свайго часу, як то Арчы Гантэр і Артур Браўн, а «Астан Віла» заваявала сабе рэпутацыю аднаго з найлепшых клюбаў краіны. У 1888 годзе з ініцыятывы мэнэджара «Астан Вілы» Ўільяма Макгрэгара была заснавана першая Футбольная ліга ў сьвеце. Макгрэгар зьвярнуўся з прапановай да 11 вядучых клюбаў краіны. Гэтак з 12 клюбаў ўтварылася ліга, і «Астан Віла» стала ініцыятарам ейнага заснаваньня. У першым сэзоне каманда заняла 2 месца. Аднак, затым наступіў спад, «Астан Віла» заняла ў двух наступных сэзонах 8 і 9 месца адпаведна. Затым справы пайшлі крыху лепей, і ў 1892 годзе клюб дабраўся да фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе зь лікам 3:0 атрымаў паразу ад клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён». Аднак, да 1893 году «Астан Віла» заставалася серадняком чэмпіянату.

Каманда 1894—1895 гадоў з кубкам Ангельшчыны й прызам пераможцу чэмпіянату

У 1894 годзе «Астан Віла» першы раз у сваёй гісторыі стала чэмпіёнам Ангельшчыны. Аднак, гэта быў толькі пачатак безумоўнага дамінаваньня клюбу ў краіне. За 7 сэзонаў «Астан Віла» перамагла ў чэмпіянаце 5 разоў (1894, 1896, 1897, 1899, 1900) і 2 разы стала ўладальнікам Кубка Ангельшчыны (1895, 1897). Таксама было занятае трэцяе месца ў 1895 годзе. У 1898 годзе клюб застаўся без трафэяў. У 1897 годзе каманда пераехала на стадыён «Віла Парк», на якім гуляе й па сёньняшні дзень. У 1897 годзе быў зроблены залаты дубль, гэта значыць перамога ў Кубку Ангельшчыны (у фінале быў абыграны «Эвэртан» зь лікам 3:2) і чэмпіянаце. У 1898 годзе, паслабіўшыся пасьля дублю, каманда заняла 6 месца — адзінае не прызавое за гэтыя гады. Дарэчы, залаты дубль ніхто ня здолеў паўтарыць да 1961 году. У наступныя два сэзоны «Астан Віла» станавілася чэмпіёнам. Да пачатку XX стагодзьдзя клюб падышоў самым тытулаваным ў краіне. У гэты пэрыяд былі выйграныя ўсе матчы супраць «Бірмінггэму Сіці». Многія футбалісты тагачаснай «Астан Вілы» былі асноўнымі гульцамі зборнай Ангельшчыны, як то абаронцы Гаўард Спэнсэр, які быў капітанам зборнай Ангельшчыны й «Астан Вілы», і былы гулец «Бэрнлі» Джымі Кабтры, нападнікі Джон Дэйві, Фрэд Ўэлдэн, Білі Гараці, Джо Бэч і Джон Кэмпбэл. Да гэтага часу гэты пэрыяд застаецца лепшым у гісторыі клюбу. З пачаткам новага стагодзьдзя гегемонія ў Ангельшчыне прыйшла да заканчэньня.

Пасьля чэмпіёнства 1900 году пачаўся наймацнейшы спад, клюб заняў толькі 15 месца ў 1901 годзе, а пасьля гэтага восьмае. Нягледзячы на ​​тое, што ў 1905 годзе быў выйграны Кубак Ангельшчыны, дзе ў фінале быў абыграны «Ньюкасл Юнайтэд» да 1910 году каманда была серадняком чэмпіянату. У сэзоне 1909—1910 гадоў «Астан Віла» досыць нечакана стала чэмпіёнам Ангельшчыны. Пачаўся новы ўздым, які працягваўся да Першай сусьветнай вайны. З 1910 па 1914 гады «Астан Віла» яшчэ раз была чэмпіёнам, 3 разы срэбраным прызээрам і раз ў 1913 годзе перамагла ў кубку краіны. Гэтыя посьпехі сталі магчымымі дзякуючы ўсё яшчэ выступалых за клюб гульцоў Джо Бэча й Білі Гараці, а таксама маладых гульцоў, як то Гэры Гэмптана й Клема Стэфэнсана, які славіўся сваімі дакладнымі перадачамі.

«Астан Віла» ў сэзоне 1896—1897 гадоў
Актуальны на 12 верасьня 2024 году[3]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Польшчы Аб Мэці Кэш 1997
3 Сьцяг Бразыліі Аб Дыегу Карлус 1993
4 Сьцяг Ангельшчыны Аб Эзры Конса 1997
5 Сьцяг Ангельшчыны Аб Тайран Мінгс 1993
6 Сьцяг Ангельшчыны ПА Рос Барклі 1993
7 Сьцяг Шатляндыі ПА Джон Макгін (капітан) 1994
8 Сьцяг Бэльгіі ПА Юры Тылеманс 1997
9 Сьцяг Калюмбіі Нап Джон Дуран 2003
10 Сьцяг Аргентыны ПА Эміліяна Буэндыя 1996
11 Сьцяг Ангельшчыны Нап Олі Ўоткінз 1995
12 Сьцяг Францыі Аб Люка Дынь 1993
14 Сьцяг Гішпаніі Аб Паў Торэс 1997
18 Сьцяг Аўстраліі Бр Джо Госі 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Ангельшчыны Нап Джэйдэн Філоджын 2002
20 Сьцяг Сэрбіі Аб Коста Нэдэлькавіч 2005
22 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Ян Маатсэн 2002
23 Сьцяг Аргентыны Бр Эміліяна Мартынэс 1992
24 Сьцяг Бэльгіі ПА Амаду Анана 2001
25 Сьцяг Швэцыі Бр Робін Ульсэн 1990
26 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Лямарэ Багардэ 2004
27 Сьцяг Ангельшчыны Нап Морган Роджэрз 2002
30 Сьцяг Ангельшчыны Аб Кортні Гоўс 1995
31 Сьцяг Ямайкі Нап Леон Бэйлі 1997
41 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэйкаб Рэмзі 2001
44 Сьцяг Францыі ПА Бубакар Камара 1999
Мэнэджар Пэрыяд
Сьцяг Шатляндыі Джордж Рэмсі 08.1884—05.1926
Сьцяг Ангельшчыны В. Дж. Сьміт 08.1926—05.1934
Сьцяг Шатляндыі Джымі Макмалан 06.1934—10.1935
Сьцяг Ангельшчыны Джымі Хоган 11.1936—09.1939
Сьцяг Шатляндыі Алекс Мэсі 08.1945—08.1950
Сьцяг Ангельшчыны Джордж Мартын 12.1950—08.1953
Сьцяг Ангельшчыны Эрык Хаўтан 09.1953—11.1958
Сьцяг Ангельшчыны Джо Мэрсэр 12.1958—07.1964
Сьцяг Ангельшчыны Дык Тэйлар 07.1964—05.1967
 
Мэнэджар Пэрыяд
Сьцяг Ангельшчыны Томі Камінгс 07.1967—11.1968
Сьцяг Шатляндыі Томі Догэрці 12.1968—01.1970
Сьцяг Ўэйлзу Вік Кроў 01.1970—05.1974
Сьцяг Ангельшчыны Рон Сандэрз 06.1974—02.1982
Сьцяг Ангельшчыны Тоні Бартан 02.1982—06.1984
Сьцяг Ангельшчыны Грэм Тэрнер 07.1984—09.1986
Сьцяг Шатляндыі Білі Макніл 09.1986—05.1987
Сьцяг Ангельшчыны Грэм Тэйлар 05.1987—07.1990
Сьцяг Славаччыны Ёзэф Вэнглаш 07.1990—05.1991
 
Мэнэджар Пэрыяд
Сьцяг Ангельшчыны Рон Аткінсан 07.1991—11.1994
Сьцяг Ангельшчыны Браян Літл 11.1994—02.1998
Сьцяг Ангельшчыны Джон Грэгары 02.1998—01.2002
Сьцяг Ангельшчыны Грэм Тэйлар 02.2002—05.2003
Сьцяг Ірляндыі Дэйвід О’Ліры 05.2003—07.2006
Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Мартын О'Ніл 08.2006—08.2010
Сьцяг Францыі Жэрар Улье 08.2010—06.2011
Сьцяг Шатляндыі Алекс Макліш 06.2011—05.2012
Сьцяг Шатляндыі Пол Ламбэрт 06.2012—02.2015
 
Мэнэджар Пэрыяд
Тым Шэрўуд 02.2015—10.2015
Рэмі Гард 11.2015—03.2016
Рабэрта Дзі Матэо 06.2016—10.2016
Стыў Брус 10.2016—10.2018
Дын Сьміт 10.2018—11.2021
Стывэн Джэрард 11.2021—10.2022
Унаі Эмэры з 11.2022
  1. ^ https://www.transfermarkt.us/-/mitarbeiterhistorie/verein/405
  2. ^ Club Crest (анг.). AVFC. Праверана 16 сьнежня 2021 г.
  3. ^ Aston Villa - Club profile (анг.). Transfermarkt. Праверана 16 сьнежня 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]