Стывэн Джэрард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Стывэн Джэрард
Стывэн Джэрард
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 траўня 1980 (39 гадоў)
Ўістан, Ангельшчына
Рост 183 см
Вага 83 кг
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
1987—1997 Лівэрпул
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—2015
2015—2016
Лівэрпул
Лос-Анджэлес Гэлаксі
504 (120)
34 (5)
Зборныя
2000—2014 Ангельшчына 114 (21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Стывэн Джордж Джэрард (па-ангельску: Steven George Gerrard; нарадзіўся 30 траўня 1980 году ва Ўістане, графства Мэрсісайд, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, шматгадовы лідэр і капітан «Лівэрпулу» і былы віцэ-капітан зборнай Ангельшчыны. Джэрард лічыўся адным з наймацнейшых паўабаронцаў у сучасным футболе. Звычайна гуляў у цэнтры поля, але часам выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы. У Джэрарда ёсць досьвед гульні на пазыцыях левага паўабаронцы, правага абаронцы і нават цэнтральнага нападніка. Кавалер Ордэна Брытанскае імпэрыі ад сьнежня 2007 году. Улетку 2015 году футбаліст далучыцца да амэрыканскага клюбу «Лос-Анджэлес Гэлаксі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амаль усю сваю кар’еру Джэрард правёў на «Энфілдзе», дэбютаваў ў 1998 годзе і зацьвердзіўся ў асноўным складзе ў сэзоне 2000—2001 гадоў. У 2003 годзе ён быў абраны капітанам «Лівэрпулу». Разам з камандай ён двойчы атрымоўваў перамогу ў Кубку Ангельшчыны, Кубку УЭФА ў 2001 годзе і Лізе чэмпіёнаў у 2005 годзе. 7 лютага 2015 году было аб’яўлена, што пасьля 17 гадоў праведзеных у родным «Лівэрпулі» ўлетку 2015 году Стывэн зьедзе ў амэрыканскі «Лос-Анджэлес Гэлаксі»[1].

За зборную Ангельшчыны Джэрард пачаў выступаць у 2000 годзе, згуляўшы зь ёй на шматлікім рэгіёнальных і сусьветных форумах.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Лівэрпул»:

Асабістыя ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найлепшы малады футбаліст Ангельшчыны: 2001
    • Найлепшы малады гулец сэзону 2000/01 па вэрсіі Прафэсійнай футбольнай асацыяцыі
  • Самы каштоўны гулец Лігі чэмпіёнаў: 2004/05
  • Найлепшы футбаліст Ангельшчыны: 2006, 2009
    • Гулец году сэзону 2005/06 па вэрсіі футбалістаў Прафэсійнай футбольнай асацыяцыі
    • Найлепшы гулец сэзону 2008/09 заўзятараў Прафэсійнай футбольнай асацыяцыі
    • Найлепшы гулец сэзону 2008/09 па вэрсіі Асацыяцыі футбольных журналістаў
  • Уладальнік прэміі Гулец месяца АПЛ (5 раз — больш за каго-небудзь, гэтак жа як і Ўэйн Руні):
    • Сэзон 2000/01 — сакавік
    • Сэзон 2002/03 — сакавік
    • Сэзон 2004/05 — сьнежань
    • Сэзон 2005/06 — красавік
    • Сэзон 2008/09 — сакавік
  • Чалец ордэна Брытанскай імпэрыі: 2007

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Стывэн Джэрардсховішча мультымэдыйных матэрыялаў