Перайсьці да зьместу

Люка Дынь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люка Дынь
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 ліпеня 1993(1993-07-20)[1][2] (33 гады)
Рост 178 см
Вага 74 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Пары Сэн-Жэрмэн
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2013 Ліль 49 (2)
2013—2015 Пары Сэн-Жэрмэн 30 (0)
2015—2016 Рома 33 (3)
2016—2018 Барсэлёна 29 (0)
2018—2022 Эвэртан 113 (4)
2022—2026 Астан Віла 140 (2)
2026— Пары Сэн-Жэрмэн 0 (0)
Зборныя
2014—4 Францыя 55 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
13 лістапада 2025.

Люка́ Дынь (па-француску: Lucas Digne; нар. 20 ліпеня 1993 году, Мо, Францыя) — францускі абаронца клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн». Выконвае абавязкі левага абаронцы, аднак, можа згуляць і на пазыцыі левага паўабаронцы.

Люка пачаў гуляць у футбольным клюбе «Крэпі-э-Валё» пакуль ня быў заўважаны скаўтамі з клюбу «Ліль». 27 ліпеня 2010 году ён падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт зь «Лілем» да 2013 году. Сваю першую гульню за клюб правёў 26 кастрычніка 2011 году ў пераможным матчы зь лікам 3:1 для каманды супраць клюбу «Сэдан» у розыгрышы Кубку Лігі.

У сэзоне 2011—2012 гадоў стаў стала трапляць у склад, дэбютаваўшы ў матчах чэмпіянату Францыі 22 лютага 2012 году ў матчы супраць «Сашо», які скончыўся перамогаў каманды зь Лілю. 29 жніўня 2012 году Люка забіў свой ​​першы гол у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў у браму дацкага клюбу «Капэнгаген»[3].

17 ліпеня 2013 году Дынь падпісаў пяцігадовы кантракт з «Пары Сэн-Жэрмэн»[4]. Як мяркуецца трансфэр абышоўся парыскаму клюбу каля 15 млн эўра[5].

У пэрыяд паміж 2008 і 2011 гадамі прадстаўляў зборную Францыю розных узростаў.

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

«Барсэлёна»:

«Астан Віла»:

Францыя:

  1. 1 2 Lucas Digne // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Lucas Digne // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. C1 - Barrages: Lille arrache sa qualif!. francefootball.fr
  4. Lucas Digne sings five-year deal with Paris Saint-Germain. Paris Saint-Germain F.C.
  5. Paris Saint-Germain seals Digne deal. Goal.com.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]