Джон Макгін
| Джон Макгін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 кастрычніка 1994[1] (31 год) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 66 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Астан Віла | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2015 | Сэнт-Мірэн | 87 (4) |
| 2015—2018 | Гібэрніян | 101 (12) |
| 2018— | Астан Віла | 266 (26) |
| Зборныя | ||
| 2013—2014 | Шатляндыя (да 19)[d] | 4 (0) |
| 2014—2016 | Шатляндыя (да 21)[d] | 9 (0) |
| 2016— | Шатляндыя | 83 (20) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Джон Макгі́н (па-ангельску: John McGinn; нар. 21 верасьня 1999 году) — шатляндзкі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Астан Віла» і нацыянальнай зборнай Шатляндыі. Раней Макгін выступаў за шатляндзкія клюбы «Сэнт-Мірэн» і «Гібэрніян», а таксама прадстаўляў Шатляндыю на ўзроўні да 19 і да 21 гадоў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Макгін пачаў сваю кар’еру ў акадэміі клюбу «Сэнт-Мірэн»[2][3]. У дарослую каманду патрапіў падчас перадсэзонага збору сэзону 2012—2013 гадоў, прадстаўляючы клюб у матчах супраць ангельскіх клюбаў «Карлайл Юнайтэд» і «Акрынгтан Стэнлі»[4]. Дэбютаваў у чэмпіянаце Шатляндыі ў матчы супраць чэмпіёну «Сэлтыку», які скончыўся паразай зь лікам 5:0. Макгін у сустрэчы выйшаў з лавы запасных на 78-й хвіліне[5]. 29 лістапада 2012 году футбаліст падпісаў новы трохгадовы кантракт, паводле якога гулец павінен заставацца ў шэрагах клюбу да лета 2015 году. У красавіку 2015 году Макгін атрымаў траўму на трэніроўцы праз што быў вымушаны прапусьціць астатнюю частку сэзону[6].
31 ліпеня 2015 году Макгін далучыўся да «Гібэрніяну» паводле чатырохгадовай угоды[7]. Макгін быў часткай дружыны, якая здабыла Кубак Шатляндыі 2015—2016 гадоў, што сталася першай перамогай клюбу ў спаборніцтвах за 114 гадоў[8]. У наступным сэзоне Макгін дапамог клюбу здабыць квіток дзеля вяртаньня ў Прэм’ер-лігу. У жніўні 2017 году клюб адхіліў шэраг прапановаў аб набыцьці футбаліста, а ўжо згодна з вынікамі сэзону 2017—2018 гадоў Макгін увайшоў у лік чатырох намінантаў на прэмію гульца году[9]. На працягу ліпеня 2018 году «Сэлтык» зрабіў тры прапановы эдынгбурскаму клюбу наконт Макгіну, але «Гібэрніян» адхіліў іх усе[10]. У гэты пэрыяд Макгін працягваў рэгулярна гуляць за «Гібз» і нават забіў пераможны гол у кваліфікацыі Лігі Эўропы ў браму «Астэраса»[11]. На пачатку жніўня Макгін далучыўся да табару ангельскага клюбу «Астан Вілы»[11].
Гулец дэбютаваў за «Вілу» ў пераможным матчы зь лікам 3:2 супраць «Ўігана Атлетыка» 11 жніўня, падчас якога аддаў галявую перадачу, але і забіў год ва ўласную браму[12]. Макгін пацэліў першы мяч у браму «Шэфілд Ўэнздэй» 22 верасьня, улучыўшы з адлегласьці ў 25 ярдаў. Аднак, клюб прагуляў гульню зь лікам 2:1. Не зважаючы на невялікія посьпехі клюбу, Макгін хутка стаў улюбёнцам мясцовых заўзятараў. 8 жніўня 2019 году Макгін падоўжыў кантракт з клюбам[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Макгін упершыню быў выкліканы ў склад зборнай Шатляндыі ў сакавіку 2016 году на таварыскі матч супраць зборнай Даніі[14]. Макгін згуляў усю гульню і быў абраны гульцом матчу, у якім шатляндцы выгулялі сваіх супернікаў зь лікам 1:0.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Сэнт-Мірэн»:
- Уладальнік Кубка шатляндзкай лігі: 2013
«Гібэрніян»:
- Уладальнік Кубка Шатляндыі: 2016
«Астан Віла»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2026
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ John McGinn // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «A star is born in midfielder John McGinn». Paisley Daily Express.
- ↑ «The making of John McGinn and how Aston Villa star defied fears he'd never make it». Daily Record.
- ↑ «Danny's high hopes for young star McGinn». Paisley Daily Express.
- ↑ «St Mirren: Danny Lennon annoyed by capitulation to Celtic». BBC Sport.
- ↑ «St Mirren's John McGinn takes legal action over pole prank». BBC Sport.
- ↑ «McGinn Joins Hibernian». Hibernian F.C.
- ↑ «Scottish Cup final: Rangers 2–3 Hibernian». BBC Sport.
- ↑ «Kris Boyd, John McGinn & Celtic's Scott Brown & James Forrest up for PFA award». BBC Sport.
- ↑ «Celtic move for Hibernian's John McGinn with £2m bid». Sky Sports.
- 1 2 «John McGinn can be regarded as one of Hibs' all-time greats». Edinburgh Evening News.
- ↑ «Aston Villa 3–2 Wigan Athletic». BBC Sport.
- ↑ «Breaking news: John McGinn signs new five-year deal». Aston Villa F.C.
- ↑ «Scotland: Six new call-ups for Czech Republic and Denmark friendlies». BBC Sport.