Альбуць
| Помнік гісторыі | |
Альбуць лац. Albuć | |
| Краіна | Беларусь |
| Месцазнаходжаньне | Менскі павет |
| Каардынаты | 53°26′58″ пн. ш. 26°46′52″ у. д.HGЯO |
| Статус | Ахоўная зона |
Альбуць на мапе Беларусі Альбуць | |
Альбу́ць — лесьнічоўка ў Беларусі, каля ракі Нёману. Адна з мэмарыяльных сядзібаў Якуба Коласа. Уваходзіць у склад Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца на 3 км ад Стоўпцаў і на 6 км ад Мікалаеўшчыны.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Албот, Елбот або Албут (Albot, Elbot, Albóðr[1], Allbutt[2], Albutt[3], Albut[4]) — імя германскага паходжаньня[5][4][1]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[6], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[7].
Архіўныя матэрыялы падаюць гэтую мясьціну пад назвай Альбута.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сям’я радзівілаўскага лясьніка Міхася Міцкевіча пераехала ў Альбуць з Ластка ў 1890 годзе. Праз год пасьля пераезду ў сядзібе згарэла хата, аднак у хуткім часе яна была адбудавана. Міхась Міцкевіч служыў у Альбуці да 1902 году, пакуль не памёр. У 1990 годзе на месцы, дзе некалі была Альбуцкая лясная камора, з нагоды ўшанаваньня памяці Якуба Коласа была адноўлена сядзіба: рэканструявана гумно, адбудаваны хата, хлеў, павець і склеп. У пабудовах створана экспазыцыя па матывах паэмы «Новая зямля», а таксама выстава «Пчалярства і рыбалоўства»[8].
| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 613Б000607 |
Сядзіба неаднаразова ўзгадвалася ў творчасьці Якуба Коласа пад назвай «Парэчча».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Uppsala, 2007. S. 18.
- ↑ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 299.
- ↑ Ferguson R. Surnames as a Science. — London, 1883. P. 43.
- 1 2 Reaney P. H., Wilson R. M. A Dictionary of English Surnames. — London and New York, 1991. P. 43.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 81, 163.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 52.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ↑ Альбуць — філіял музея Якуба Коласа