Перайсьці да зьместу

Ям-Запольскі мір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ям-Запольскі мір
У выніку Ям-Запольскага замірэньня тэрыторыі, пазначаныя аранжавым колерам, перайшлі ад Маскоўскага княства да Рэчы Паспалітай
У выніку Ям-Запольскага замірэньня тэрыторыі, пазначаныя аранжавым колерам, перайшлі ад Маскоўскага княства да Рэчы Паспалітай
Тып дамовы мірнае пагадненьне
Падпісаная 6 студзеня 1582 (442 гады таму)
 ·  месца Ківерава Гара
Тэрмін дзеяньня 10 гадоў
Бакі

Ям-Запо́льскі мір — мірная дамова паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай, заключаная 15 студзеня [ст. ст. 6 студзеня] 1582 у вёсцы Ківеравай Гары (за 15 верстаў ад Запольскага Яму пад Псковам, адсюль назва). Адзін з дыпляматычных актаў, які завяршаў Лівонскую вайну 1558—1583 рокаў.

Замірэньне падпісанае на 10 гадоў пасламі Івана Грознага і Стэфана Баторыя пры пасярэдніцтве Папы рымскага Урбана VII[1]. Важкую ролю ва ўкладаньні ўгоды адыграў папскі легат Антоніё Пасэвіна.

Паводле ўмоваў міру, у абмен на адмову ад захопленых Іванам Грозным Лівоніі і Полацку Маскоўская дзяржава атрымала назад Вялікія Лукі й іншыя землі, захопленыя Стэфанам Баторыем у ходзе вайны. Мір паміж дзяржавамі цягнуўся да самага пачатку вайны 1609—1618 рокаў.

  1. ^ Яворницький Д. І. Гетьман Петро Конашевич Сагайдачний // В. Щербак (упорядник, автор передмови). Коли земля стогнала. — К.: Наукова думка, 1995. — С. 281. — ISBN 5-319-01072-9 (у кнізе памылкова Урбана VIII)