Ганна Радзівіл
Выгляд
(Перанакіравана з «Ганна Кетлер»)
Партрэты Г. Радзівіл
Ганна Радзівіл (у дзявоцтве Кетлер; 1567 — 9 верасьня 1617, Тыкоцін) — прадстаўніца арыстакратыі Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дачка Готарда Кетлера, першага князя Курляндыі і Сэмігаліі, сястра Фрыдэрыка Кетлера.
12 студзеня 1586 выйшла замуж за Альбрэхта Радзівіла ў Мітаве. Пад уплывам мужа перайшла зь лютэранства ў каталіцтва.
Дзеці: Ганна, Кацярына, Барбара, Ян Альбрэхт
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ганна Радзівіл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў