Перайсьці да зьместу

Аўгсбург (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўгсбург
Поўная назва FC Augsburg 1907
Заснаваны 1907
Горад Аўгсбург, Нямеччына
Стадыён Аўгсбург Арэна
Умяшчальнасьць: 30 660
КіраўнікКляўс Гофман[d]
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2024—2025 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcaugsburg.de (ням.)​ (анг.)

«А́ўгсбург» (па-нямецку: FC Augsburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Аўгсбургу зь зямлі Баварыі. Заснаваны ў 1907 годзе. Маючы больш за 18 тысячаў сябраў[1], клюб ёсьць найбуйнейшым у баварскай Швабіі. Галоўныя супрацьстаяньні «Аўгсбург» мае з клюбамі «Інгальштат-04» ды «Мюнхэн-1860». Матчы паміж гэтымі клюбамі звычайна прыцягваюць вялікую колькасьць заўзятараў.

Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе пад назвай Fußball-Klub Alemania Augsburg, у 1921—1969 гадох называўся BC Augsburg. Да Другой сусьветнай вайны найвышэйшым дасягненьнем «Аўгсбургу» было другое месца ў Гаўлізе Баварыі ў 1940 годзе. Пасьля вайны ён рэгулярна гуляў ў Обэрлізе Поўдзень, часам вылятаючы ў ніжэйшую лігу.

Пасьля ўтварэньня Бундэсьлігі «Аўгсбург» застаўся за ейным бортам, выступаючы ў ніжэйшых лігах, толькі ў сэзоне 1973—1974 гадоў ён быў блізкі да посьпеху, калі для выхаду ў Бундэсьлігу яму не хапіла аднаго пункту. Ува ўмовах фінансавага краху, «Аўгсбург» аб’яднаўся з футбольнай камандай таварыства TSV Schwaben Augsburg у ліпені 1969 году, аднак Schwaben засталіся незадаволенымі вынікам аб’яднаньня і узнавілі ўласную футбольную каманду ў 1970 годзе.

Матч «Аўгсбурга» супраць дортмундзкай «Барусіі» ў лістападзе 2012 году.

Першы раз у Другой Бундэсьлізе клюб выступаў у сэзоне 1982—1983, пасьля чаго да 2006 году гуляў у ніжэйшых лігах Нямеччыны. У сэзоне 2006—2007 клюб ізноў стаў гуляць у Другой Бундэсьлізе, заняўшы 7 месца. У сэзоне 2009—2010 «Аўгсбург» заняў трэцяе месца ў Другой Бундэсьлізе і атрымаў права пазмагацца за выхад у Першую Бундэсьлігу ў стыкавых матчах зь іншым баварскім клюбам — «Нюрнбэргам», але прайграў у абодвух матчах — 0:1 у гасьцёх і 0:2 дома. Нягледзячы на гэта, сэзон стаў найлепшым у гісторыі клюбу.

У наступным сэзоне 2010—2011 клюб палепшыў свой вынік, заняўшы 2 месца ў Другой Бундэсьлізе, упершыню ў сваёй гісторыі зарабіў права выступаць у Бундэсьлізе. 15 кастрычніка 2011 году «Аўгсбург» здабыў сваю першую ў гісторыі гульню ў найвышэйшай лізе, перамогшы «Майнц» зь лікам 1:0. Клюб захаваў месца ў элітным дывізіёне, а ў другім сэзоне зрабіць гэта было цяжэй. Толькі ў апошнім матчы чэмпіянату, дзякуючы перамогі над «Гройтэр Фюртам» зь лікам 3:1, аўгсбургцы здлелі ўтрымацца ў Бундэсьлізе[2]. Сэзон 2013—2014 гадоў каманда скончыла на 8-м месцы, на крок адстаўшы ад месца, якое давала права на ўдзел у Лізе Эўропы. Сэзон 2014—2015 гадоў клюб пачаў з паразы ў Кубку Нямеччыны ад аматарскага клюбу «Магдэбург» з чацьвертага дывізіёну.

Клюб упершыню кваліфікаваўся ў Лігу Эўропы ў сэзоне 2015—2016 гадоў пасьля таго, як ён фінішаваў на пятым радку ў Бундэсьлізе 2014—2015 гадоў. Клюб заняў другі радок у групе эўракубка, пры гэтым двойчы зьведаўшы паразы на ўласным полі ды яшчэ раз у гасьцёх у «Атлетыка». У 1/16 фіналу нямецкі клюб саступіў «Лівэрпулу» і выбыў з турніру.

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Фін Дамэн Edit this on Wikidata 1998
3 Сьцяг Даніі Аб Мадс Пэдэрсэн Edit this on Wikidata 1996
4 Сьцяг Францыі ПА Ан-Ноа Масэнго Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Францыі Аб Крысьлен Матсыма Edit this on Wikidata 2002
6 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Джэфры Гаўвэлеэўв Edit this on Wikidata (капітан) 1991
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Элвіс Рэджбэчай Edit this on Wikidata 1997
9 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Самюэль Эсэнд Edit this on Wikidata 1998
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Арнэ Маер Edit this on Wikidata 1999
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Ісмаэль Гарбі Edit this on Wikidata (ар. Брага) 2004
13 Сьцяг Грэцыі Аб Дымітрыс Януліс Edit this on Wikidata 1995
16 Сьцяг Швайцарыі Аб Сэдрык Цэзыгер Edit this on Wikidata 1998
17 Сьцяг Харватыі ПА Крыстыян Якіч Edit this on Wikidata 1997
19 Сьцяг Нямеччыны ПА Робін Фэльгаўэр Edit this on Wikidata 1998
20 Сьцяг Францыі ПА Алексіс Клёд-Марыс Edit this on Wikidata 1998
21 Сьцяг Нямеччыны Нап Філіп Тыц Edit this on Wikidata 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Харватыі Бр Нэдылька Лабравіч Edit this on Wikidata 1999
23 Сьцяг Нямеччыны Аб Максімілян Баўэр Edit this on Wikidata 2000
25 Сьцяг Нямеччыны Бр Даніель Кляйн Edit this on Wikidata 2001
26 Сьцяг Тунісу Нап Эліяс Саад Edit this on Wikidata 1999
27 Сьцяг Нямеччыны Аб Марыюс Вольф 1995
28 Сьцяг Люксэмбургу Нап Айман Дардары Edit this on Wikidata 2005
30 Сьцяг Нямеччыны ПА Антон Кадэ Edit this on Wikidata 2004
31 Сьцяг Нямеччыны Аб Кевэн Шлётэрбэк Edit this on Wikidata 1997
32 Сьцяг Швайцарыі ПА Фабіян Рыдэр Edit this on Wikidata 2002
36 Сьцяг Нямеччыны ПА Мэрт Кёмюр Edit this on Wikidata 2005
40 Сьцяг ЗША Аб Ноакаі Бэнкс Edit this on Wikidata 2006
41 Сьцяг Нямеччыны Аб Фэлікс Майзэр Edit this on Wikidata 2007
42 Сьцяг Турэччыны ПА Махмут Кючуксахін Edit this on Wikidata 2004
43 Сьцяг Аўстрыі Аб Олівэр Зорг Edit this on Wikidata 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]