Ельня
Ельня лац. Jelnia | |||||
рас. Ельня | |||||
Чыгуначная станцыя | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1150 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская | ||||
Муніцыпальны раён: | Ельнянскі | ||||
Плошча: | 15 км² | ||||
Вышыня: | 230 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | +7 48146 | ||||
Паштовы індэкс: | 216330 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°34′0″ пн. ш. 33°10′0″ у. д. / 54.56667° пн. ш. 33.16667° у. д.Каардынаты: 54°34′0″ пн. ш. 33°10′0″ у. д. / 54.56667° пн. ш. 33.16667° у. д. | ||||
Ельня | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Е́льня — места ў Расеі, на рацэ Дзясьне. Адміністрацыйны цэнтар Ельнянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 9168 чалавек. Знаходзіцца за 82 км на паўднёвы ўсход ад Смаленску, чыгуначная станцыя на лініі Смаленск — Сухінічы, вузел аўтамабільных дарог.
Ельня — места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Ельня ўпамінаецца ў канцы XII — пачатку XIII стагодзьдзя, калі яна ўваходзіла ў склад Смаленскага княства.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1404 годзе Ельня далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Пад 1447 годам яна ўпамінаецца як вёска Дварэцкай воласьці. У 1500 годзе па бітве на Вядрошы маскоўскія войскі ўзялі тут у палон Канстантына Астроскага[2]. У 1507 годзе пасля вялікага князя Жыгімонта Старога запатрабавалі ад маскоўскага гаспадара Васіля Іванавіча вяртаньня ўсіх «Літоўскіх гарадоў, валасьцей, земляў, вод...», сярод якіх упаміналася Ельня.
У 1552 годзе Ельня трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржаы. У 1618 годзе места вярнулася ў склад Вялікага Княства Літоўскага, дзе ўвайшло ў Смаленскі павет Смаленскага ваяводзтва.
Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхара Ельні ліцьвінам: «старец Манасия сказал: родом литвин[a], Смоленского уезду, государевы волости Ельни» (1674 год)[5].
З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Ельню захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Ельня апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. За маскоўскай гаспадыняй Кацярынай II яна стала «царскім сялом», жыхары якога пастаўлялі ласёў на патрэбы палац. У 1776 годзе Ельня зноў стала местам, цэнтрам павету Смаленскай губэрні. 10 кастрычніка 1780 году ўлады даравалі месту герб «у срэбным полі тры зялёныя яліны»[6].
Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 84,74% насельніцтва Ельнянскага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 10,71%[7]. У канцы XIX ст. у Ельні было 565 дамоў, дзеялі 2 цэрквы, працавалі расейскія трохклясная меская і жаночая прыходзкая вучэльні.
Паводле этнаграфічнага дасьледаваньня пачатку XX стагодзьдзя, жыхароў правабярэжжа ракі Ўгры (бярэ пачатак у вёсцы Бабічах за 25 км на паўднёвы ўсход ад Ельні) называлі «літвой»[b][9].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ельня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[10]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У Другую сусьветную вайну з 19 ліпеня 1941 да 30 жніўня 1943 году Ельня знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1863 год — 3861 чал., у тым ліку 1 каталік[11]
- XX стагодзьдзе: 1992 год — 9,5 тыс. чал.[12]
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 9991 чал.; 2017 год — 9168 чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Празь Ельню праходзіць рэгіянальная аўтамабільная дарога Р137: Сафонава (М1) — Дарагабуж — Ельня — Рослаў (А101).
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзее Ельнянскі краязнаўчы музэй.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарадзішча
- Чыгуначная станцыя (канец XIX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятога Спаса (1792—1796)
- Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (1857)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Рака Дзясна
-
Царква Сьвятога Ільлі
-
Капліца ў парку
-
Чыгуначная станцыя
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ёсіф Макоўскі (1918—1986) — савецкі вайсковец
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[3] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[4]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
- ^ рас. «до сих пор еще левобережные приугорцы зовут заугорских Литвою»[8]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx (рас.) — Росстат, 2024.
- ^ Грынявецкі В. Ельня // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 616.
- ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
- ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
- ^ Материалы для истории раскола за первое время его существования. Т. 3, ч. 3. — М., 1878. С. 340.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 161.
- ^ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
- ^ Дурново Н. Диалектологическая карта Калужской губернии // Сборник отделения русского языка и словесности Императорской академии наук. Т. 76, № 1. — СПб., 1904. С. 24.
- ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 71.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
- ^ Sulistrowski F. Jelnia // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 559
- ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|