Сярпейск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сярпейск
лац. Siarpiejsk
Герб Сярпейску


Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Калуская вобласьць
Муніцыпальны раён: Мяшчоўскі
Насельніцтва: 1265 чал. (2012)
Часавы пас: UTC+3
Паштовы індэкс: 249246
Нумарны знак: 40
Геаграфічныя каардынаты: 54°20′7″ пн. ш. 34°59′20″ у. д. / 54.33528° пн. ш. 34.98889° у. д. / 54.33528; 34.98889Каардынаты: 54°20′7″ пн. ш. 34°59′20″ у. д. / 54.33528° пн. ш. 34.98889° у. д. / 54.33528; 34.98889
Сярпейск на мапе Расеі
Сярпейск
Сярпейск
Сярпейск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сярпейсксяло ў Расеі, на рацэ Сярпейцы. Уваходзіць у склад Мяшчоўскага раёну Калускай вобласьці. Насельніцтва на 2012 год — 1265 чалавек. Знаходзіцца за 20 км ад Мяшчоўску, за 104 км ад Калугі.

Сярпейск — даўняе места гістарычнай Смаленшчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Сярпейск датуецца 1406 годам, калі ён уваходзіў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1494 годзе Сярпейск захапіў маскоўскі гаспадар Іван III, але паводле мірнай дамовы, вярнуў яго вялікаму князю Аляксандру. У 1500 годзе места апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы.

У 1613 годзе Сярпейск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ён увайшоў у склад Смаленскага павету Смаленскага ваяводзтва. У 1632 годзе места захапілі маскоўскія войскі.

Захавалася сьведчаньня азначэньня жыхароў Сярпейску ліцьвінам (літвой): паводле роспыту 1632 году аднаго з палонных, «людзі Сярпейскага павету» азначаліся як «Літва і Рускія»[1].

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Палянаўскай дамовы 1634 году Сярпейск апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1776 годзе места стала цэнтрам павету ў Калускім намесьніцтве. У 1777 годзе ўлады даравалі Сярпейску герб. Пазьней места ўвайшло ў склад Мяшчоўскага павету.

У пачатку XX ст. у Сярпейску быў пляц, 14 вуліцаў і 2 завулкі, дзейнічалі 3 царквы, працавалі прыходзкая вучэльня, паштовая станцыя, палатняная і прадзільная фабрыкі, штогод праводзілася 2 кірмашы. У гэты час адзначалася, што ў Калускай губэрні жыхароў правабярэжжа ракі Угры (у тым ліку Мяшчоўскага павету, куды ўваходзіў Сярпейск) усё яшчэ называюць «літвой»[a][2].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе Сярпейск пазбавілі статусу места. У 1929 годзе сяло ўвайшло ў склад новаўтворанага Мяшчорскага раёну Сухініцкай акругі Заходняй вобласьці (з 1937 году Смаленскай, з 1944 году Калускай вобласьці).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1863 год — 766 чал.; 1889 год — 1818 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 1053 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2012 год — 1265 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сярпейску працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, лякарня, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1771)
  • Царква Сьвятога Спаса (1783)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ рас. «До сих пор еще левобережные приугорцы зовут заугорских Литвою»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 400.
  2. ^ Зеленин Д. К. Великорусские говоры с неорганическим и непереходным смягчением задненебных согласных в связи с течениями позднейшей великорусской колонизации. — СПб., 1913. С. 253.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 457.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]