Белы
| Белы лац. Bieły | |||
| Населены пункт | |||
Жаночая гімназія | |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Цьвярская вобласьць | ||
| Муніцыпальны раён | Бельскі | ||
| Першыя згадкі | 1359 | ||
| Дата заснаваньня | 1350 | ||
| Магдэбурскае права | 2 траўня 1625 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 185 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 55°50′ пн. ш. 32°56′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 3311 чал. (2016) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 48250 | ||
| Паштовы індэкс | 172530 | ||
| Нумарны знак | 69 | ||
| Белы на мапе Расеі Белы | |||
Бе́лы — места ў Расеі, на рацэ Обшы. Адміністрацыйны цэнтар Бельскага раёну Цьвярской вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 3311 чалавек. Знаходзіцца за 294 км на паўднёвы захад ад Цьвяры, за 20 км на мяжы з Смаленскай вобласьцю, за 50 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Нялідава (лінія Ржэў — Вялікія Лукі).
Белы — магдэбурскае места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Белы ўпамінаецца ў XIII ст. як горад Смаленскага княства. Пазьней ён стаў сталіцай удзельнага Бельскага княства.
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1355 годзе Белы далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Белы значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. У пачатку XVI ст. места трапіла пад уладу Маскоўскай дзяржавы.
У 1610 годзе Белы вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае, дзе ўвайшоў у склад Смаленскага ваяводзтва. 2 траўня 1625 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб «у срэбным полі вобраз Сьвятой Панны Марыі, Маці сына Божага»[1][2]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе маскоўскія войскі захапілі Белы.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з умовамі Андрусаўскага замірэньня 1667 году Белы апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1726 годзе ён стаў цэнтрам павету Смаленскай губэрні.
На 1856 год у месьце было 1075 будынкаў, дзеялі 5 цэркваў, працавалі 132 крамы. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, «сумесь беларусаў і расейцаў» складала 35,21% насельніцтва Бельскага павету[3].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Белы абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[4]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1929 годзе Белы ўвайшоў у склад Калінінскай (Цьвярской) вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 4 кастрычніка 1941 да 10 сакавіка 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прамысловыя прадпрыемствы места: ільнозавод, леспрамгас, філія маскоўскага ПА «Станконормаль», пальчаткавая фабрыка, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзее Бельскі краязнаўчы музэй.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарадзішча
- Жаночая гімназія (XIX ст.)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1817)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (1814)
- Царква Сьвятога Мікалая (1754)
- Царква Сьвятой Тройцы (1804)
- Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (1807)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 118.
- ↑ Грынявецкі В. Белы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 308.
- ↑ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
- ↑ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 217.
- ↑ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ↑ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
| ||||||||